Здарэнні

Пад жыхаркай Горак правалілася плітка, пакладзеная на «Дажынкі»

29-гадовая жанчына, якая разам з мужам правалілася пад зямлю на адной з цэнтральных вуліц Горак, 21 студзеня паступіла ў Магілёўскую абласную псіхіятрычную бальніцу.

«У мяне нервовасць павышаная, — паведаміла пацярпелая. — Неўрапатолаг паставіў астэахандроз. Псіхатэрапеўт паставіла дыягназ „вострая рэакцыя на стрэс“. Вось па яе накіраванні іду ў бальніцу. Неўрапатолаг мне прапісала ўколы і таблеткі. Таблеткі супакойлівыя, а ўколы — для пашырэння сасудаў, таму што пры падзенні і ад стрэсу яны, мабыць, звузіліся. Часам мяне хістае, губляецца каардынацыя, не атрымліваецца сканцэнтравацца — думкі бегаюць у розныя бакі». Паводле слоў жанчыны, у яе таксама парушаны сон, апухла пятка, удараны хвасцец.

Інцыдэнт адбыўся 4 студзеня каля 18.00 на вуліцы Якубоўскага ў Горках, калі жанчына з мужам вярталася дамоў.

Як паведаміла пацярпелая, у адзін момант укладзеная да «Дажынак» плітка пайшла з-пад ног, і яна апынулася ў вадзе пад зямлёй. Праз імгненне побач апынуўся яе муж, які таксама праваліўся ў яму глыбінёй 1,7–2 метра. Вада даходзіла яму да калена. Ён выштурхнуў жонку з ямы і выбраўся сам. Збегліся людзі, потым прыбыла хуткая дапамога, МНС, міліцыя, прадстаўнікі райвыканкама.

«Мы жывем непадалёк ад таго месца, але дамоў трапілі толькі каля 20.20. Доўгія апытанні на вуліцы прывялі да таго, што мы абодва прастудзіліся, заразілі свякроў і двухгадовага сына. У мужа дагэтуль бранхіт», — сказала жанчына.

Пацярпелыя маюць намер патрабаваць ад уладаў кампенсацыю як матэрыяльнага, так і маральнага ўрону.

Аднак пакуль здароўе не дазваляе шчыльна заняцца гэтым пытаннем.

«Пытанне трэба разглядаць, і кампенсацыю выплачваць. Ніхто ад гэтага не адмаўляецца», — заявіў намеснік старшыні Горацкага райвыканкама Уладзіслаў Яромін. Ён патлумачыў, што яма ўтварылася ў выніку выцякання вады з пашкоджанай трубы, якую ўкладвалі 26 гадоў таму. Калі менавіта адбылося пашкоджанне і пачаў вымывацца грунт, вызначыць немагчыма. пры замене пліткі летась да гэтых камунікацый не падбіраліся.

Яромін падкрэсліў, што кампенсаваць матэрыяльны ўрон павінна арганізацыя, на балансе якой знаходзяцца камунікацыі. У гэтым выпадку гэта УКП «Цеплавая энергетыка». Пытанне маральнай кампенсацыі павінен вырашыць суд, адзначыў чыноўнік.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў124

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Сумую па думцы, што я не дома, і па бабулях. Але не па краіне». Маналог 17‑гадовай дзяўчыны3

Як у СССР: беларуска паказала, як выглядаюць нумары ў санаторыі пад Брэстам9

Беларус у Турцыі трапіў у канфлікт у краме — і апынуўся ў мясцовай турме7

У Літве дапусцілі транзіт беларускага калію і прапанавалі ўвязаць яго з прысутнасцю сіл ЗША ў краіне27

Тунэлі пад беларуска-польскай мяжой рыюць мігранты-курды10

На палітвязняў ужо сабралі 250 тысяч еўра4

Мінус $10 тысяч. Беларуска выплачвае доўг 14‑гадовага сына, які стаў кур'ерам махляроў4

У Падмаскоўі школьнік з нажом напаў на дзяцей2

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа62

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў124

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць