Меркаванні4848

Юлія Сцяпанава. З’ехаць?

Актывістка «Еўрапейскай Беларусі», на якую нядаўна напалі невядомыя, змясціла вялікі эмацыйны допіс у Фэйсбуку.

Пасля выпадку, які адбыўся са мной, на многія рэчы пачынаеш глядзець інакш. У мяне быў час усё абдумаць, штосьці зразумець.

Пасля таго, што адбылося, заснуць я так і не змагла.

А 8-й раніцы пачуўся першы званок ад журналістаў. Усім, вядома ж, трэба жахлівыя падрабязнасці. А якія?
Для мяне гэта ўсё выглядала — ішла, павалілі, заламалі рукі, зрэзалі хвасты, нешта мне там сказалі, кудысьці адправілі, далі ў губу — УСЁ. І, ведаеце, што самае страшнае?
Калі на мяне яны накінуліся ззаду — першая думка ў мяне: арыштоўваюць.
Калі павалілі і заламалі рукі — чапляюць кайданкі і арыштоўваюць. Гэта думкі нармальнага чалавека, на якога нападаюць? Чаму ў мяне думкі ўзніклі такія, а не іншыя?

Больш за месяц да ўсяго гэтага я жыла ў такім рэжыме — я не ведала, што сёння яшчэ зробяць гэтыя…
узломы сац.сетак, званкі на мабілку людзей, якія прагнуць купіць камбікорм і парасятаў (нібыта я абвестку такую ставіла), грабянец металічны ў паштовай скрыні… — так многа ўсялякіх дробязяў, якія я проста старалася не заўважаць. А навошта? Я што — першая такая? Ды і ці мала… а раптам мой нумар памылкова трапіў у газету, а раптам грабянец хтосьці згубіў, а хтосьці проста сунуў у скрыню, а раптам узлом сац.сетак — вірус? (Тое, што гэта не вірус, я змагла паверыць толькі пасля таго, як мяне ўзламалі ў дзень выбараў у «палатку» — «узломшчыкі» сталі размяшчаць на маёй старонцы афіцыйныя дадзеныя з Цэнтравыбаркама.)

І, так, як выявілася — гэта была проста дробязь.

Паўтара месяца таму яны перайшлі на іншы ўзровень: была правакацыя ў банку з прыцягненнем асацыялаў (пры вялікай колькасці сведак), хадзілі па суседзях — перадавалі пагрозы, потым яны і зусім хавацца перасталі — вось уявіце: сядзіш у кавярні — а цябе атачаюць мардавароты і не саромеючыся ходзяць нават у прыбіральню за табой!

Адзін блізкі мне чалавек трапіў у рэанімацыю (прабачце, я не магу гаварыць на гэтую тэму больш разгорнута), запіскі з абразамі ў скрыні паштовай… Калі мне перадалі пагрозу праз суседзяў, што паб’юць (да суседкі прыйшоў нейкі мужчына, сказаў каб яна перадала мне, што я скрала ў яго тэлефон і што я павінна яму 334 тысячы. Заяву ён пісаць на мяне не будзе, а проста паб’е мяне). Тлумачу — натуральна, я ні ў каго нічога не крала — я сама згубіла тэлефон больш за месяц назад і пісала заяву, а сума 334 тысячы — роўна тая сума, з гнеўнага ліста Вэлкома, у якім гаворыцца, што я ў 2008 годзе не заплаціла 334 000 і што яны мяне з’ядуць, усё канфіскуюць і за мяжу не выпусцяць.

Пра лісты — асобная гісторыя.

З інтэрвалам у адзін дзень да мяне пайшлі лісты з усіх магчымых інстанцый. Дык вось, я з веданнем таго, што мяне павінны пабіць, так і жыла два тыдні — натуральна, адна не хадзіла, пастаянна абарочвалася, з’явілася параноя. Дайшло да таго, што ў мяне пачалі з’яўляцца думкі «давайце ўжо хутчэй з гэтым скончым, біце і адчапіцеся».
Пачаў ехаць дах… І вось, калі адбылася ўся гэтая сітуацыя з маімі валасамі — я ўздыхнула з палёгкай!

Першымі «гасцямі» з раніцы сталі міліцыянты — сказалі, што прачыталі ў СМІ пра мяне і вельмі захваляваліся, ды так — што нават машыну даслалі за мной. Толькі паехалі з намі… Ясная справа — нікуды я не паехала. Потым пачалі прыходзіць журналісты. Упершыню ў жыцці мне было ўсё адно, у што я апранутая, як я выглядаю — ды хоць у чахол мяне пасадзіце.

Адзінае, што я магла рабіць — гэта ўсміхацца як дэбілка. Яшчэ — я імкнулася пазбягаць сустрэч з люстэркам, я сабе прыдумала «веданне», што я жывая, усё добра, ногі-рукі, твар — цэлыя. А валасы… ёсць жа яны на галаве. Не важна ў якім выглядзе — але ёсць жа ж!

Адзін раз я ледзь не сарвалася на істэрыку — я ўбачыла, як ціхенька плача мая мама ў пакоі.
Адзінае, што мне прыйшло ў галаву ў той момант — я проста нараўла на яе — «Я тут моцная… а ты зараз жа перастань». Усе ж такі я думаю, што паступіла правільна, што не сарвалася і выбрала такую мадэль паводзінаў — я вельмі эмацыйны і ўражлівы чалавек — магло ўсё скончыцца па-іншаму.
Мне прыйшлося засунуць усе свае эмоцыі далей — проста, каб сабе ж не нашкодзіць, каб не было нервовага зрыву.

Пайшлі публікацыі ў СМІ, і, вядома ж, з’явіліся розныя меркаванні пра ўсю гэтую сітуацыю. Збольшага людзі падтрымлівалі, ды і наогул былі шакаваныя.

Але знайшліся і тыя, хто кажа: «З’ехаць хоча, гэта ўсё спецыяльна».
Мяне вельмі смешыць гэтая пастаноўка пытання. Я спакойна езджу за мяжу, мая праца дазваляе мне хоць у Кітаі сядзець — стагоддзе інтэрнэту.
Ні для кога не сакрэт, што ў той жа Польшчы і Літве на парадак танней жыць. Сяброў у мяне досыць, каб ірвануць і застацца жыць там.
Мая хросная мама жыве ў Марсэлі — чакае мяне….. Таму — «з’ехаць» — проста смешна.
Езджу, захачу з’ехаць з канцамі — паеду. Пытаць ні ў кога не буду. Я магла ўжо некалькі гадоў жыць за мяжой, няма такой праблемы «з’ехаць», ва ўсякім выпадку ў мяне.

Вы спытаеце ў ілжэапазіцыянераў, якія адзін раз выйшлі на пікет які-небудзь, потым прытулак паляцелі прасіць: «Ратуйце ад крывавага рэжыму».

Дурныя галовы разлічвалі на: сафіты, славу, поспех, грошы — а атрымалі рэзервацыю ў вёсцы, нейкую там дапамогу.
Цяпер сядзяць і выюць «не маё». Спытаеце ў іх, што такое жыць у бамжатніку з неграмі, што такое «лагер уцекачоў».
Студэнты-каліноўцы, якія трапілі ў праграму не прыстойным шляхам, гэтак жа сядзяць і выюць. А як? Разлічвалі, што будуць там ахвярамі, вучыцца не трэба — а ўсё не так. Не вучышся — давай, да свіданія!
Ну, а пра вымушаную эміграцыю «Еўрапейскай Беларусі» мне і сказаць няма чаго, увогуле не хачу гэта каментаваць. Усё правільна людзі зрабілі. Спачатку выпрабуйце хоць бы сотую частку таго, што прыйшлося перажыць ім тут — тады пагаворым.

Адзінае, што магу сказаць з гэтай нагоды грамадзянам «асуджаючым» — значыць, вас яшчэ не чапалі. Ці вы вар’ят — бо

калі табе пагражаюць фізічнай расправай, пагражаюць згвалціць тваіх дзяцей, робяць непрыемнасці сваякам — кім трэба быць, каб ісці на ўсё гэта?
Ах… так, яны ж толькі пагражаюць… і ў нашым царстве «ўсё добра», гэта проста спалохаліся. А як жа Завадскі, Палякова, Бябенін, Захаранка, Ганчар, Красоўскі… на жаль, гэта не ўвесь спіс… Забыліся? Няўжо, каб пра цябе памяталі і лічылі чалавекам, які зрабіў хоць нешта для сваёй Беларусі, для свайго роднага дому, трэба абавязкова памерці? Добры герой — мёртвы герой. Самае страшнае, што ўжо і смерці мала становіцца, каб у мозгу адбыліся варушэнні...

А што казаць пра мяне… я не вялікі палітычны дзеяч. Я проста чалавек, я не магу заплюшчыць вочы і рабіць выгляд, што тут усё добра.

Ведаеце, калі я ўпершыню прыйшла да Інэсы Крутой [адна з пацярпелых ад тэракту ў метро 11 красавіка 2011 — НН] і ўбачыла, што людзі ядуць адну (!) бульбіну на дваіх, мне стала балюча і страшна.
Такое проста і ўявіць немагчыма…. Я сабрала свае рэчы, прадукты. Мне хацелася вынесці ўсю сваю кватэру. З тэмпературай 39 я паехала да яе — я гэта рабіла, каб з’ехаць? А як гэта чуць ад сваіх жа сяброў-музыкаў, якія сарамліва хаваюць вочы, калі я запрашаю іх узяць удзел у марафоне салідарнасці з палітвязнямі. «Ты ж усё разумееш». Так, я ўсё разумею…
Я разумею, што калі я не пачну раўсці пра Інэсу — яна застанецца галоднай, разумею, што калі мы не збяром перадачу для Малчанава — яе не збярэ ніхто, разумею, што калі мы не скінемся — Аўтуховіч застанецца без часопісаў…. і г. д.

Разумею я яшчэ вось што: калі чалавек хоча, ён усё сам даведаецца і знойдзе, не пераследуючы ніякай мэты. Я захапляюся такімі людзьмі. Вы пра іх не прачытаеце ў СМІ, яны робяць гэта ад сэрца: так, адна выдатная жанчына раз у два месяца здае кроў, а сродкі пералічвае на рахунак Малчанава. А цудоўная Наталля Паўлава — ёй бы ў кіно здымацца з яе знешнасцю. А якія выдатныя сцэнары яна піша! Вытанчаная, прыгожая, таленавітая — на сто адсоткаў творчая асоба — проста так падтрымлівае людзей. Першая, хто адгукнуўся на мой заклік дапамагчы Інэсе Крутой — гэта была яна. А ведаеце, яна ж магла гэтага не рабіць. Да яе неаднаразова пранікалі ў кватэру ў яе адсутнасць — адчынялі ўсе вокны па перыметры (кватэра плошчай больш за 100 метраў), малявалі іероглефы на вокнах, разбілі ноўтбук… Калі б гэта ўсё было без сведак — некалькі выклікаў міліцыі — маўляў, «прыходжу дадому, усе вокны адчынены», або «ведаеце, у банку была правакацыя з асацыяламі», або «за намі машына ездзіць» — нас можна было з Наташай пракаціць па псіхіятрыі. І ніхто б нічога не заўважыў… Напэўна, нават артыкул у СМІ не напісаў бы ніхто. Нас бы не стала — а Інэса сядзела б галодная і далей…

Каментары48

Цяпер чытаюць

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку1

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША захапілі вялікі нафтавы танкер каля берагоў Венесуэлы3

Трамп: Зяленскаму трэба быць рэалістам, ва Украіне адбываецца маштабная карупцыя, час праводзіць выбары20

Сон ці фізічныя практыкаванні: што важней, калі не хапае часу на ўсё?

У Зямлі ёсць хвост, які цягнецца як мінімум на 2 мільёны кіламетраў2

«Польшча ўжо не тая». Беларусы, якія доўга не ездзілі на закупы, здзівіліся цэнам і новым правілам31

Сабаленка адказала, ці збіраецца яна пераходзіць з беларускага пад іншы сцяг12

Яшчэ адна краіна адмовілася ўдзельнічаць у Еўрабачанні-20264

У Данецку паставілі помнік загінуламу за «рускі свет» сыну намесніцы дырэктара ЦРУ3

Мінпрам правёў «разбор палётаў» на беларускіх гігантах прамысловасці. Хваліцца асабліва няма чым7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку1

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць