Культура11

У Магілёве вуліцам пакуль не плануецца вяртаць гістарычныя назвы

Актывізаваць у 2013 годзе працу па вяртанні цэнтральным вуліцам Магілёва гістарычных назваў не плануецца. Аб гэтым заявіў 30 студзеня на прэс-канферэнцыі старшыня Магілёўскага гарвыканкама Станіслаў Барадаўка.

Пры гэтым ён адзначыў, што «паціху праца гэта праводзіцца». «Ёсць прыклады, калі паралельна назвы ідуць. Новыя назвы, якія прысвойваюцца ў новых мікрараёнах і ў раёнах індывідуальнай забудовы, мы лічым за лепшае, каб былі звязаны з гісторыяй краіны, горада або вядомымі людзьмі, якія праславілі наш горад», — сказаў Барадаўка.

Разам з тым чыноўнік адзначыў, што падтрымлівае ідэю вяртання назваў магазінам і гандлёвым пунктам, да якіх прывыклі магіляўчане на працягу дзесяцігоддзяў, паколькі «гэта гісторыя, няхай і не старажытная».

Нагадаем, 26 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Магілёве міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў, адказваючы на пытанне аб адсутнасці ўнікальнасці ў тапаніміцы гістарычных цэнтраў беларускіх гарадоў,
заявіў, што назва вуліцы — своеасаблівы сімвал, даніна памяці тым падзеям або тым людзям, якія рабілі культуру, рабілі гісторыю канкрэтнага населенага пункта.

«Тут хацелася б, каб, можа, стварылі нейкую праграму, якая паслядоўна гэту ідэю ўвасабляла б у жыццё па ўсёй Беларусі. Канешне, трэба памятаць, што тут ёсць два бакі — жаданне з пункту гледжання культуры, але і эканамічнае пытанне — мяняць назвы вельмі няпроста з фінансава-эканамічнага боку. Але што павінен быць наведзены парадак у гэтым, дык безумоўна», — сказаў Святлоў.

У Магілёве мноства вуліц і плошчаў гістарычнага цэнтра носяць імёны дзеячаў камуністычнага руху: вуліцы Карла Маркса, Дзяржынскага, Ленінская; бульвар Леніна; плошчы Леніна і Арджанікідзе і г.д.

У 2007 годзе вуліцы Карла Лібкнехта была вернута гістарычная назва Пажарны завулак. На пешаходнай частцы вуліцы Ленінскай цяпер ідзе дубляванне гістарычнай назвай Вялікая Садовая.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына8

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Нямізе падлетак перабягаў дарогу і трапіў пад машыну3

У Горках правялі спаборніцтвы па трактарным біятлоне1

У Астравецкім раёне школьны ўрок да Дня роднай мовы правёў ксёндз4

У мінскім парку Горкага з'явіліся дзясяткі снегавых і ледзяных фігур ФОТАФАКТ3

У Google Gemini дадалі генератар музыкі1

У мінскім пяціпавярховіку прарвала трубу з гарачай вадой, а камунальнікі тыдзень не варушацца

У Тайландзе паліцыя затрымала серыйнага рабаўніка, пераапрануўшыся ў касцюмы львоў ВІДЭА

У Баранавічах на Масленіцу спяклі трохметровы блін ФОТЫ6

На Гомельшчыне пачалася падрыхтоўка да аднаўлення шляхецкай сядзібы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына8

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць