Здарэнні33

У Мінску затрыманы «катлетнік», які падманваў старых людзей + фота, відэа

Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС па падазрэнні ў здзяйсненні ашуканскіх дзеянняў затрыманы мінчанін 1976 года нараджэння.

Ахвярамі злачынстваў, у асноўным, былі пажылыя гараджане, якія адсочваліся каля філіялаў банкаў і паштовых аддзяленняў.
Зламыснікі цікавіліся тымі, хто атрымліваў пераводы або пенсіі, пасля чаго ўжо на вуліцы па накатаным сцэнары разыгрывалі «спектакль».

Калі адзін з зламыснікаў даганяў ахвяру, другі прабягаў міма і «губляў» пачак грошай. Пасля таго, як першы прапаноўваў даверліваму грамадзяніну падзяліць знаходку, падыходзіў другі і патрабаваў вярнуць грошы.

Першы ў гэты момант хаваў пачак купюр у кішэню. «Пацярпелы» прасіў паказаць змесціва кішэняў абодвух і ў той час, калі пералічваў грошы ахвяры, рабіў залом і частку сумы тайком забіраў сабе.
Затым астатняя частка грошай вярталася, пасля чаго выяўлялася «страта» у другога.
Аб дасканалым крадзяжы ахвяры «катлетнікаў», як правіла, даведваліся толькі дома, калі зноў пералічвалі грошы.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку высвятляюць усе злачынныя эпізоды, да якіх могуць быць датычныя зламыснікі.

Таму міліцыянеры просяць усіх, хто мог пацярпець ад злачынных дзеянняў падазраванага або валодае інфармацыяй аб яго дачыненні да злачынстваў, паведаміць пра сябе ў дзяжурную частку Ленінскага РУУС па тэлефоне 8 (017) 249-02-02, або па тэлефоне 8 (029) 620-50-97.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў2

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска15

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі19

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў2

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць