Літаратура

Сёння на Мінскай кніжнай выставе: Глобус, Джэці і Рублеўская

На працягу пяці дзён на стэндах кнігарні «ЛогвінаЎ» і выдавецтва «Галіяфы» падчас Мінскага міжнароднага выставы-кірмашу можна будзе набыць творы сучаснай літаратуры (проза, паэзія, мастацкія альбомы, літаратура для дзетак), а таксама ўбачыць і пачуць беларускіх аўтараў. 7–10 лютага, вул. Купалы 27, стэнд А-18 (у самым канцы выстаўнай залы, леваруч). З 10 да 19 штодня (у нядзелю да 15-й).

8 лютага (пятніца)

17:00 Людміла Рублеўская прэзентуе кнігу «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега» (на стэндзе амбасады Польшчы) (кніга з лонг-ліста Прэміі Гедройца).

На стэндзе выдавецтва «Логвінаў»:

17:00 Адам Глобус прэзентуе перавыданне культавай кнігі 90-х «Толькі не гавары маёй маме» і новую кнігу «Сказы» (кніга з лонг-ліста Прэміі Гедройца).

На стэндзе выдавецтва «Галіяфы»:

14:00 аўтограф-сесія выдатнага майстра паэзіі, былога рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва» Анатоля Вярцінскага.

17:00 Аўтограф-сесія літаратуразнаўцы і тонкага празаіка Пятра Васючэнкі.

17:30 Авангардыст і выдатны дэкламатар Віктар Жыбуль з кнігай «Стапеліі».

18:00 Зорка беларускай паэзіі і цудоўная дэкламатарка Вера Бурлак (Джэці) з кнігай «Дзеці і здані».

9 лютага (субота)

На стэндзе выдавецтва «Логвінаў»:

14:00 Уладзімір Арлоў паставіць свой аўтограф на кнізе ілюстраванай гісторыі «Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае», а таксама на паэтычным зборніку «Śvieciacca vokny, dy nikoha za jimi» і перавыданні празаічнай кнігі «Ордэн Белай Мышы».

16:00 Сяргей Балахонаў прадставіць кнігу прозы аб паралельнай гісторыі Беларусі «Зямля пад крыламі Фенікса» (кніга з лонг-ліста Прэміі Гедройца).

На стэндзе выдавецтва «Галіяфы»:

14:00 Выдатная раманістка Алена Брава з кнігай «Рай даўно перанаселены» (кніга з лонг-ліста Прэміі Гедройца).

14:30 Культавы ультраправы пісьменнік Юры Станкевіч з кнігай «Шал» (кніга з лонг-ліста Прэміі Гедройца).

16:00 На стэндзе амбасады Польшчы Паліна Качаткова прэзентуе кнігу «Матылі» (кніга з лонг-ліста Прэміі Гедройца).

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads12

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Большасць «жаночых» вуліц у Беларусі названыя ў гонар Крупскай і Церашковай7

Азербайджан мабілізаваў рэзервістаў і выставіў войскі на баявыя пазіцыі4

Казуля ў трактары справакавала праверку пракуратуры

Ізраіль апублікаваў ВІДЭА ўдару па бункеры, дзе мог хавацца сын Хаменеі1

Гарналыжніца Ліндсі Вон вярнулася да трэніровак ВІДЭА2

Кафеін замест какаіну. Дачка забітага наркабарона Эль Менча кіруе кавярняй у Каліфорніі1

Экскурсавод паказаў кватэру, у якой у Мінску жыў Лі Харві Освальд

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі12

«Укруці глыбей»: сетка вінных крам зрабіла рэкламу да 8 сакавіка з сэксуальным падтэкстам10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads12

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць