Улада11

«Як можна пражыць на такія грошы?»

У Гомелі 120 сямей, у якіх выхоўваюцца дзеці з цэрэбральным паралічам і сьпіннамазгавымі паталёгіямі, патрабуюць перагледзець памеры дапамог і пэнсій для іх.

У Гомелі 120 сямей, у якіх выхоўваюцца дзеці з цэрэбральным паралічам і сьпіннамазгавымі паталёгіямі, патрабуюць перагледзець памеры дапамог і пэнсій для іх.

26 ліпеня прадстаўнікі гомельскага гарадскога грамадскага аб'яднання "Асацыяцыя сямей дзяцей-інвалідаў з цэрэбральным паралічам і спіннамазгавымі паталогіямі" звярнуліся ў Адміністрацыю прэзідэнта, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу з просьбай перагледзець сумы дапамог і пенсій.

Як паведаміла БелаПАН старшыня грамадскага аб'яднання Алена Максімава, бацькі, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў з ДЦП і спіннамазгавымі паталогіямі, абураны нізкімі памерамі дапамог і пенсій.

"Пражытачны мінімум на аднаго чалавека складае цяпер 179.100 рублёў, а дапамога, якую атрымлівае маці па доглядзе за інвалідам першай групы, складае 44.775 рублёў, што ў чатыры разы менш за пражытачны мінімум. Чаму пры дасягненні дзіцем-інвалідам 18-гадовага ўзросту дапамога па доглядзе за ім памяншаецца? Што, дзяцей пасля 18 гадоў не трэба карміць, апранаць, купляць медпрэпараты? ДЦП - страшны дыягназ, які цягне апрача праблем, звязаных з перамяшчэннем, шмат спадарожных захворванняў: парушэнні інтэлекту, псіхікі, зроку, слыху. А калі дзіця-інвалід, якому споўнілася 18 гадоў, атрымлівае 140 тысяч пенсіі, а яго маці - 44 тысячы дапамогі па доглядзе, ці магчыма пражыць на такія грошы? Можа, на такую дапамогу змаглі пражыць бы тыя, хто ўстанавіў іх?" - зазначыла А.Максімава.

Паводле яе слоў, бацькі не могуць ніяк палепшыць сваё матэрыяльнае становішча самастойна, бо мусяць пастаянна знаходзіцца побач са сваімі дзецьмі. Таксама А.Максімава зазначыла, што надзеі на павелічэнне пенсій няма ніякай, але бацькі проста не могуць бяздзейнічаць і жыць як жабракі.

Асацыяцыя сямей дзяцей-інвалідаў з цэрэбральным паралічам і спіннамазгавымі паталогіямі звяртаецца да іншых грамадскіх арганізацый з просьбай падтрымаць іх зварот да ўладаў.

Алена ГермановічБелаПАН

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў12

ГрамадстваАбнаўляецца!12

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

«Мы вельмі шчаслівыя». Сям’і беларусаў зрабілі перасадку ныркі ад жонкі мужу3

«Хадзілі чуткі, што Мілінкевічам кіруе жонка». Плошча-2006 вачыма Іны Кулей

Бабарыка: Я ніколі не бачыў, каб Коля ўпіваўся ўладаю10

Прыціснула, а прыбіральні побач няма? Распрацоўшчык зрабіў тэлеграм-бот з картай грамадскіх прыбіральняў3

Орбан назваў дзве прычыны, чаму Венгрыя не выходзіць з ЕС10

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер4

Як цяпер выглядае Міжнародны фінансавы цэнтр у «Мінск-Свеце»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў12

ГрамадстваАбнаўляецца!12

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць