Спорт22

Футбольны арбітраж БФФ не задаволіў апеляцыю БАТЭ па справе Гутара

Футбольны арбітраж Беларускай федэрацыі футбола на пасяджэнні 15 лютага не задаволіў апеляцыю барысаўскага БАТЭ на рашэнне камітэта па статусе і пераходах футбалістаў па справе экс-галкіпера клуба Аляксандра Гутара, паведаміла прэс-служба БФФ.

22 студзеня камітэт БФФ па статусе футбалістаў дазволіў варатару БАТЭ Аляксандру Гутару пакінуць клуб з выплатай кампенсацыі ў 180 тыс. долараў ЗША. Найлепшы футбаліст Беларусі 2011 года Гутар звярнуўся ў БФФ у сувязі з тым, што ў сезоне-2012 гуляў менш як у 10% матчаў. БАТЭ выступіў з заявай, у якой выказаў нязгоду з рашэннем федэрацыі: «На наш погляд, камітэт з-за незразумелых прычын не прыняў да ўвагі або няправільна трактаваў шэраг юрыдычна важных аргументаў з боку ФК БАТЭ, без якіх немагчыма вынясенне абгрунтаванага і справядлівага рашэння. Больш удумлівы разгляд гэтых аргументаў павінен быў карэнным чынам змяніць вердыкт».

Акрамя таго, на думку клуба, сума кампенсацыі, прадугледжаная рашэннем камітэта, «падлічана неэфектыўна». «Згодна з рэгламентавальнымі дакументамі гэтая сума ў любым выпадку павінна быць не меншая за агульную суму заработнай платы гульца за тэрмін, што заставаўся паводле кантракта. Заяўленая ж камітэтам сума істотна ніжэйшая. Да таго ж у гэтай сітуацыі павінны быць улічаныя падаткі, якія клуб выплачваў за Гутара», — лічаць у БАТЭ.

Паколькі апеляцыя не задаволена, клуб звернецца ў міжнародны спартыўны арбітражны суд у Лазане.
«Што да Аляксандра, то ён, парушыўшы адносіны з клубам, які выгадаваў яго, сапсуе сабе кар’еру, таму што ў найбліжэйшыя месяцы, а можа, і гады яго чакаюць пастаянныя разборы ў розных інстанцыях», — гаварылася ў заяве.

Сам Гутар адправіўся ў Турцыю на збор разам з мінскім «Дынама». 15 лютага ён прысутнічаў на разглядзе апеляцыі і ў суботу зноў далучыцца да каманды.
Раней прэс-служба «Дынама» паведаміла, што кантракт з Гутарам можа быць падпісаны пасля 18 лютага, калі гульцы вернуцца ў Мінск.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ45

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Нічыя Нідэрландаў, перамога Кот д'Івуара і буйная перамога Швецыі1

«Караблі ўсяго свету, запускайце свае рухавікі. Няхай нафта цячэ!». Трамп заявіў, што ЗША і Іран заключылі ўгоду12

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры31

Швейцарыя выступіла супраць абмежавання колькасці насельніцтва5

Зборная Германіі разграміла Кюрасаа7

Эпатажны спявак Oliver Tree і яшчэ пяць чалавек загінулі ў Бразіліі пасля сутыкнення верталётаў1

На Беласточчыне прайшоў фестываль беларускай традыцыі Soncahraj ФОТЫ4

Беднасць сапраўды забівае хутчэй. Сацыяльная няроўнасць і дыскрымінацыя прымушаюць наша цела старэць на ўзроўні ДНК1

«Калі Расія пераможа. Адзін са сцэнароў». Пра што гэты бестсэлер?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ45

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць