Усяго патроху22

Джолі выйграла суд пра плагіят

Галівудская актрыса Анджаліна Джолі выйграла судовую справу аб плагіяце, у якім яе абвінавачваў журналіст Джэймс Брэдак.

Раней у сваім пазове Брэдак сцвярджаў, што сюжэтная лінія рэжысёрскага дэбюту Джолі «У краі крыві і мёду» амаль цалкам паўтарае падзеі, апісаныя ў яго аповедзе «Разбурэнне душы».

У аснове абодвух твораў ляжыць гісторыя зняволеных канцлагера падчас грамадзянскай вайны ў Босніі ў 1992-м годзе. Па сюжэтах і фільма, і апавядання палонніца і іншыя персанажы падвяргаюцца гвалту і катаванням.

Суд у сваёй пастанове паказаў, што абодва творы заснаваныя на рэальных і шырока вядомых падзеях, таму іх сюжэты не могуць быць прадметам спрэчкі аб аўтарстве.

Таксама суд адзначыў, што «аўтарскае права абараняе ўвасабленне ідэй, але не самі ідэі» і, нягледзячы на ​​падабенства сюжэтаў, звярнуў увагу на адрозненні ў манерах апавядання і на розныя фіналы кнігі і фільма.

Першая рэжысёрская праца Анджэліны Джолі «У краі кахання і мёду» выйшла ў ЗША 23 снежня 2011 года.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?3

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус стварыў сімулятар мінскага метро. У ім можна пагуляць па «Аэрадромнай»1

У цэнтры Мінска за амаль мільён даляраў прадаюць закінуты дзіцячы сад з 1950‑х

Марсаход Perseverance устанавіў сусветны рэкорд па адлегласці, пройдзенай па-за Зямлёй

Кітай імкнецца стаць сусветным лідарам у галіне нейраінтэрфейсаў

У Беларусі на цэлую траціну скарацілася колькасць новых выпадкаў алкагалізму3

Наркагандляр застрэліў пад Купянскам шасцярых расійскіх вайскоўцаў8

«Для нас, БНФ, вылучэнне Шушкевіча было нажом у спіну». Навумчык і Статкевіч высвятляюць ролю Беларускага згуртавання вайскоўцаў72

Выйшла на свабоду апошняя група асуджаных па справе ваўкавыскага чата2

«Беларускую мову я люблю нават больш за рускую — яна бліжэй да сэрца». Мараканец 18 гадоў жыве ў Салігорску і не можа нацешыцца15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?3

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць