Грамадства55

Дэмсілы аб'явілі аб стварэнні Беларускага экалагічнага камітэта

Прадстаўнікі палітычных партый, арганізацый, няўрадавых арганізацый і рухаў, якія сабраліся 19 красавіка ў офісе Партыі БНФ для абмеркавання найбольш вострых для Беларусі экалагічных праблем, аб’явілі аб стварэнні Беларускага экалагічнага камітэта. Сустрэча прайшла ў рамках першага круглага стала «Чарнобыль. Астравец. Эвалюцыя катастрофы», арганізаванага аргкамітэтам «Чарнобыльскага шляху — 2013».

Палітыкі і грамадскія дзеячы абмеркавалі разам з эколагамі і экспертамі экалагічныя праграмы і пазіцыю сваіх партый. Найбольш вострым для Беларусі, на думку прысутных, з’яўляецца пытанне змякчэння наступстваў аварыі на ЧАЭС і будаўніцтва Астравецкай АЭС, якое ажыццяўляецца з парушэннямі заканадаўства, будаўнічых норм і без праектнай дакументацыі. Прадстаўнікі дэмсіл і эколагі згадалі таксама пра размяшчэнне ў краіне экалагічна небяспечных вытворчасцяў, знішчэнне зялёных зон, распрацоўку тарфянікаў на асабліва ахоўваемых тэрыторыях і многія іншыя. Асобна ўдзельнікі адзначылі паўсямеснае парушэнне заканадаўства і змякчэнне экалагічных законаў.

Беларускі экалагічны камітэт задуманы не як арганізацыя, а як адкрытая пляцоўка, якая дзейнічае пастаянна,
дзе прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх арганізацый, мясцовых ініцыятыў, эколагі і эксперты змогуць абмяркоўваць наспелыя экалагічныя праблемы і знаходзіць шляхі іх вырашэння.

«Наша задача — экалагічнае адраджэнне Беларусі, і гэта павінна стаць нацыянальнай ідэяй беларусаў», — заявіў прадстаўнік «Еўрапейскай Беларусі», адзін з ініцыятараў стварэння экалагічнага камітэта Віктар Івашкевіч.

На думку сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталя Рымашэўскага, у экалагічнага камітэта павінна быць стратэгія, праграма дзеянняў для змянення экалагічнай сітуацыі ў бліжэйшай і доўгатэрміновай перспектыве.

«Экалагічны камітэт дазволіць дзейнічаць разам, і гэта павялічыць нашы шанцы дабіцца вырашэння тых ці іншых вострых пытанняў. Апрача таго, пляцоўка дасць магчымасць атрымліваць усім яе ўдзельнікам своечасовую інфармацыю аб экалагічных праблемах і спосабах іх вырашэння», — мяркуе грамадскі эколаг, каардынатар Беларускай антыядзернай кампаніі Таццяна Новікава.

У камітэт увайшлі прадстаўнікі «Еўрапейскай Беларусі», «Беларускага руху», Беларускай антыядзернай кампаніі, Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», БСДП «Грамада», кампаній «Гавары праўду!», «За справядлівыя выбары!», АГП і Партыі БНФ. Ініцыятары чакаюць, што з працы камітэта возьмуць удзел рэгіянальныя эколагі.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ

Усе навіны →
Усе навіны

Аль-Каіда заклікала да новых нападаў на пасажырскія самалёты6

Трамп высунуў спецпасланніка па Беларусі Джона Коўла на пасаду прадстаўніка па справах закладнікаў6

Рэпер Пі Дзідзі купіў сабе раскошнае жыццё ў турме: прыслуга з вязняў, каньяк ад аховы і прагляд фільмаў пра ўласнае падзенне1

Памёр псіхатэрапеўт Ігар Длужнеўскі4

Беларускую навукоўку пакаралі на Тайвані за п'яную язду на скутары па тратуары8

Арына Сабаленка нечакана прайграла ў Пекіне 34‑й ракетцы свету8

Маладая настаўніца звольнілася са школы і з’ехала ў Батумі. Але завуч усё роўна напісала на яе заяву ў міліцыю за эфіры ў тыктоку15

У расіяніна скралі навушнікі ў цягніку Мінск-Масква — цяпер яны ўсплылі ў Баранавічах5

Кнігавыдавец Зміцер Колас расказаў, як атрымаў французскія ордэны за літарутуру і як лёс звёў яго з Дубаўцом3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць