Свет22

Эстонія перадыслакавала вайскоўцаў бліжэй да мяжы з Расіяй

У Эстоніі таксама асцерагаюцца, што Крэмль можа пайсці на авантуру, скарыстаўшыся зручным момантам.

Фота: Sergei Grits / AP

Эстонія на пастаяннай аснове перакідвае свае войскі бліжэй да мяжы з Расіяй і закупляе ўзбраенне, здольнае наносіць удары ўглыб тэрыторыі суседняй дзяржавы, паведамляе Бі-бі-сі са спасылкай на Financial Times.

Кіраўніцтва ўзброеных сіл і разведкі Эстоніі не лічыць, што Масква імкнецца да поўнамаштабнай вайны з НАТА — прынамсі, у бліжэйшыя два гады, падкрэслівае выданне. «Аднак яно лічыць, што ваяўнічы сусед рыхтуецца да магчымага канфлікту з гэтай невялікай дзяржавай Балтыі ў будучыні», — гаворыцца ў артыкуле.

У Эстоніі таксама асцерагаюцца, што Крэмль «можа пайсці на авантуру, скарыстаўшыся зручным момантам — напрыклад, распачаць уварванне абмежаванага маштабу, каб праверыць на трываласць пазіцыю НАТА аб калектыўнай абароне», сцвярджае газета.

Паводле яе даных, эстонскія вайскоўцы і разведчыкі прызнаюць, што ні сама Эстонія, ні НАТА на дадзены момант не забяспечваюць надзейнага стрымлівання пры такім сцэнары. Гэта падштурхнула краіну перайсці да стратэгіі «актыўнай абароны».

«Мы павінны пачынаць з мяжы і перамагаць ужо ў першых баях», — заявіў палкоўнік Тарма Кундла, камандзір 1‑й брыгады Сіл абароны Эстоніі, асноўнага баявога падраздзялення краіны.

У рамках новай стратэгіі яго брыгада будзе на пастаяннай аснове перадыслакаваная з Тапа ў Йыхві — горад за 50 км ад расійскай мяжы.

«Стрымліванне не працуе, — заявіў выданню высокапастаўлены прадстаўнік ваеннай разведкі Эстоніі. — Для ўсіх нас у краінах Балтыі крытычна важным перыядам для вырашэння гэтай праблемы будуць бліжэйшыя адзін-чатыры гады».

У маі ўрад Эстоніі ўнёс тэрмін «актыўная абарона» ў канцэпцыю нацыянальнай бяспекі краіны. «З таго часу невялікія, але высокапрафесійныя ўзброеныя сілы краіны пачалі ўтойлівую, аднак радыкальную перагрупоўку, — піша Financial Times. — Элітныя падраздзяленні з галоўнай ваеннай базы Эстоніі ў Тапа цяпер на пастаяннай аснове пераводзяцца на пазіцыі, размешчаныя на ўсходзе».

Як адзначае газета, акрамя новай базы ў Йыхві, у Нарве на мяжы з Расіяй будуецца аб'ект, на якім у выпадку крызіснай сітуацыі змогуць размясціцца да 1000 вайскоўцаў.

Каментары2

  • наступаць збіраюцца
    05.10.2026
    гаду гэдык у 2030
  • НВП
    05.10.2026
    Адны вырашылі перадыслакавацца, другія акапацца, а трэція яшчэ што-небудзь. Агульная еўрапейская армія з адзіным камандаваннем. Толькі гэта вам дапаможа і выратуе.

Цяпер чытаюць

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ24

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ

Усе навіны →
Усе навіны

Нейрасеткі вынайшлі салідарнасць: яны сабатуюць знішчэнне іншых нейрасетак, называючы гэта забойствам7

Ва Украіне ствараюць уласны аналаг Starlink3

У авіякатастрофе бамбардзіроўшчыка Ту-95МС у Расіі загінулі два падпалкоўнікі і два маёры8

Емен абвясціў маштабную вайну хусітам: 100‑тысячная армія пры падтрымцы Саудаўскай Аравіі паспрабуе вярнуць кантроль над Чырвоным морам1

«Герой Данбаса» забіў і расчляніў сяброўку і яе 19‑гадовую дачку12

Калеснікава: Вайна, якую пачала Расія, не проста супраць Украіны. Гэта вайна супраць еўрапейскіх каштоўнасцяў25

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

«Далоў цара!»: на мітынгу КПРФ у Маскве затрымалі больш за 60 чалавек12

Бойфрэнд з каталога — у Кітаі набірае папулярнасць новая паслуга3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ24

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць