Свет88

У цэнтры Прагі прагрымеў моцны выбух: каля 55 пацярпелых + фота

Магутны выбух прагрымеў у будынку ў цэнтры чэшскай сталіцы непадалёк ад Нацыянальнага тэатра, паведамляе мясцовая паліцыя.

У выніку быў разбураны будынак, пад заваламі якога могуць знаходзіцца людзі, адзначылі супрацоўнікі экстранных службаў. Па дадзеных пажарных, прынамсі 13 чалавек атрымалі раненні. Кіраўнік выратавальнай службы Здэнек Шварц заявіў, што колькасць пацярпелых вырасла да 55 чалавек. Пра ахвяры пакуль нічога не паведамляецца.

Вуліца Дзівадзельні, дзе прагрымеў выбух, цяпер усеяна асколкамі шкла.

Па дадзеных чэшскай радыёстанцыі Český rozhlas, выбух адбыўся ў будынку школы кіно і тэлебачання, якая ўваходзіць у склад Пражскай акадэміі музычных мастацтваў.

Праваахоўныя органы пакуль не называюць прычын. Па некаторых дадзеных, на якія спасылаецца Радыё Прага, выбух адбыўся з-за ўцечкі газу.

Месца здарэння ачэплена паліцыяй. У размешчаных паблізу будынках выбіла шкло.
Часткова пацярпеў таксама будынак Нацыянальнага тэатра. Акрамя таго, была праведзена эвакуацыя з будынка сацыялагічнага факультэта Карлавага універсітэта, які таксама размешчаны побач з месцам выбуху. Па дадзеных прадстаўніка ВНУ, некалькі чалавек атрымалі раненні асколкамі выбітых шыбаў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць