Улада3636

Лаўроў: Стварэнне авіябазы ў Беларусі не мае дачынення да супрацьракетнай абароны

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што расійскія пляны размясціць у Беларусі вайсковую базу не скіраваныя супраць Еўропы і не з’яўляюцца адказам на планы размяшчэньня ў Еўропе сістэмы супрацьракетнай абароны.

Такую заяву Сяргей Лаўроў зрабіў у пятніцу ў Варшаве на прэс-канфэрэнцыі з удзелам міністраў замежных спраў Нямеччыны і Польшчы Гіда Вэстэрвэле і Радаслава Сікорскага.

З чыста ваеннага пункту гледжання, ВПС, у той частцы, у якой гэтае пытанне абмяркоўвалася з Беларуссю, не мае ніякага дачынення да CРА, — цытуе Лаўрова ІТАР-ТАСС. — Для таго, каб нейтралізаваць рызыкі, ёсць іншыя сродкі».

«Нашы адносіны з Беларуссю, у тым ліку ў ваеннай вобласці, з’яўляюцца саюзніцкімі, — пацвердзіў расійскі міністр. — Абарончыя задачы вырашаюцца гарманізаваць».
«Я тут не бачу прычын для таго, каб на гэтую тэму хвалявацца», — дадаў Лаўроў.

Адказваючы на пытанне журналістаў аб стварэнні расійскай авіябазы ў Беларусі Гіда Вестэрвеле, у сваю чаргу, адзначыў: «Галоўнае, да чаго мы павінны імкнуцца, — умацаванне даверу». «Бяспеку ў Еўропе мы можам забяспечыць не канкурыруючы, а толькі сумесна з Расіяй», — дадаў ён. Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў:

«Польшча не хоча ўдзельнічаць у гонцы ўзбраенняў паблізу нашых межаў». З’яўленне расійскай авіябазы ў Беларусі «нас турбуе, і нам бы хацелася, каб гэтага не было», дадаў ён.
Нагадаем, што 23 красавіка ў Мінску міністр абароны РФ Сяргей Шайгу абвясціў аб планах пастаўкі ў Беларусь чатырох дывізіёнаў зенітных ракетных комплексаў С-300 і размяшчэння на тэрыторыі краіны расійскага знішчальнага авіяпалка

Каментары36

Цяпер чытаюць

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія41

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з Мінскам прадаюць дачу беларускага пісьменніка

«Дапамога» Калегавай запусціла новую платформу для збораў — з нулявой камісіяй. На што збіраюць першыя грошы?3

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў22

Пажары ў расійскіх партах. Што пацярпела ад удараў украінскіх беспілотнікаў3

Дырэктарка турфірмы не пазнала беларускую мову, калі віншавала з Днём яднання Беларусі і Расіі. І працягвае сябе закопваць19

«Да апошняга верылі, што атрымаем дазвол». Адмянілі яшчэ адзін музычны фестываль3

Колькі каштуе леў і дзе купіць вярблюда? Беларуска 18 гадоў таму пераехала ў вёску і завяла заасад

Украіна папрасіла прабачэння ў краін Балтыі за падзенне сваіх дронаў на іх тэрыторыі1

Пры гродзенскай трасе каля Валожына можна рэгулярна назіраць за статкам зуброў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія41

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць