Меркаванні3232

Павел Мажэйка пра новую кааліцыю апазіцыі: Нас ізноў разводзяць

Былы прэс-сакратар Аляксандра Мілінкевіча раскрытыкаваў ініцыятыву свайго былога шэфа: лідары апазіцыі проста цягнуць час, імітуюць дзейнасць, бо не ведаюць, што рабіць.

Вядучы тэлеканала «Белсат» і былы палітвязень, які падчас прэзідэнцкай кампаніі 2006 года быў прэс-сакратаром Аляксандра Мілінкевіча адгукнуўся на ініцыятыву аб правядзенні «Народнага рэферэндуму» ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Маю дзіўнае адчуванне, што нас ізноў водзяць за нос. Ізноў тыя ж самыя акцёры. Спачатку нам усім абяцалі, што да 25 сакавіка вырашаць як будуць выбіраць «адзінага».

«Гэта робіцца таму, што папярэднія выбарчыя кампаніі паказалі — абсалютна недастаткова мець прозвішча адзінага кандыдата на момант афіцыйнага абвяшчэння выбараў кампаніі альбо за два-тры месяцы да іх пачатку», - пераконваў у сваёй правасці лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Не прайшло шмат часу, як адзін з лідараў «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў запэўніў нас у новым адкрыцці — не важна хто замест Лукашэнкі, а важна што. Пытанне адзінага кандыдата ад апазіцыі адклалі надоўга, і як падаецца, у гэтай выбарчай кампаніі, назаўсёды.

Цяпер нас чаруюць новай ідэяй — «народнага рэферэндуму» — маўляў, цяпер «хто» і «што» ў бок, зараз для нас архіважна як. З жахам думаю, што ёсць яшчэ нямала праблемных пытанняў — «колькі?», «за што?», «навошта?», «з кім?», а яшчэ не менш праблемна — «куды?». І на ўсе іх таксама можна шукаць адказы.

А што ў выніку? Каб, збіраючы подпісы, ізноў паведамляць нам пра факты парушэнняў з боку ўлады? Каб радасна крычаць пра тое, што беларусы «пазбаўляюцца страху»? Каб, пасля таго, як не будзе ніякага рэферэндуму, абвясціць нам «невядомае» — «рэжым ізноў прадэманстраваў нам, што ён не хоча ніякіх пераменаў для Беларусі». Здзек нейкі.

Нас проста разводзяць, выгандлёўваючы сабе час, выдумваюць новыя пражэкты, дураць нам галаву, каб мы верылі, што лідары не проста імітуюць дзейнасць, а ведаюць, што рабіць, маюць план і стратэгію перамогі. Мне асабіста гэта нагадвае анекдот пра Брэжнева, які ўзяўся ратаваць кураў на птушкафабрыцы: і кольцы жоўтыя перад імі ставіў, і трохкутнічкі зялёныя, усё адно падохлі, а ў яго яшчэ столькі ідэй было…», — напісаў журналіст.

Нагадаем, Рух «За свабоду», Партыя БНФ і грамадзянская кампанія «Гавары праўду» абвясцілі пра пачатак кампаніі «Народны рэферэндум». На прэс-канферэнцыі тры арганізацыі заявілі пра доўгатэрміновае стратэгічнае партнёрства. Па словах Уладзіміра Някляева, супрацоўніцтва разлічана на мясцовыя, прэзідэнцкія і парламенцкія «выбары».

Каментары32

Цяпер чытаюць

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына8

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Нямізе падлетак перабягаў дарогу і трапіў пад машыну3

У Горках правялі спаборніцтвы па трактарным біятлоне1

У Астравецкім раёне школьны ўрок да Дня роднай мовы правёў ксёндз4

У мінскім парку Горкага з'явіліся дзясяткі снегавых і ледзяных фігур ФОТАФАКТ3

У Google Gemini дадалі генератар музыкі1

У мінскім пяціпавярховіку прарвала трубу з гарачай вадой, а камунальнікі тыдзень не варушацца

У Тайландзе паліцыя затрымала серыйнага рабаўніка, пераапрануўшыся ў касцюмы львоў ВІДЭА

У Баранавічах на Масленіцу спяклі трохметровы блін ФОТЫ6

На Гомельшчыне пачалася падрыхтоўка да аднаўлення шляхецкай сядзібы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына8

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць