Улада

Баранавіцкім актывістам зноў забаранілі правядзенне «Мілавідскага фэсту»

У першы раз актывістам забаранілі праводзіць фэст з-за таго, што 2 чэрвеня святочнае мерапрыемства запланаваў аддзел культуры. Калі яны папрасілі перанесці фэст на тыдзень наперад, ім адмовілі ў другі раз, ужо не ўдакладняючы прычынаў.

Заяўку на правядзенне 2 чэрвеня культурна-адукацыйнага мерапрыемства "Мілавідскі фэст — Памяці касіянераў 1863" баранавіцкія актывісты Віктар Сырыца, Вячаслаў Болбат і Тэрэса Селівончык ў першы раз накіравалі ў райвыканкам у сярэдзіне красавіка, паведамляе «Intex-press».

У праграме мерапрыемства яны запланавалі ўскладанне кветак на мілавідскіх могілках, выступ гісторыкаў, паэтаў і бардаў, гістарычную віктарыну, а таксама ўборку смецця на тэрыторыі могілак.

Усе неабходныя дамовы па абслугоўванню мерапрыемства — з раённым ЖКГ, міліцыяй і палікліннікай яны заключылі. Аднак актывістам адмовілі ў правядзенні мерапрыемства — у адказе Баранавіцкага райвыканкама было ўказана, што ў той жа дзень і ў той жа час аддзел культуры запланаваў там сваё мерапрыемства, таму правядзенне другога будзе немэтазгодным.

Тады актывісты зноў адправілі заяўку ў райвыканкам з просьбай правесці "Мілавідскі фэст" на тыдзень пазней — 9 чэрвеня. Аднак райвыканкам зноў адмовіў актывістам. На гэты раз улады раёна спасылаюцца на парушэнне пункта № 5 закона «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь».
Праўда, якія менавіта палажэнні закона парушаныя, у адказе не паказваецца.

У тым самым пункце № 5 закона, на які спасылаецца выканкам, распісана ўся інфармацыя, якая павінна ўтрымлівацца ў заяўцы арганізатараў мерапрыемства. На думку актывістаў, яны выканалі ўсе патрабаванні гэтага пункта.

«Мы як ніколі сур'ёзна падышлі да напісання заяўкі: паказалі мэты мерапрыемствы і час правядзення, колькасць удзельнікаў, крыніцы фінансавання, лозунгі, напісалі падрабязную праграму фэсту, назвалі адказных людзей, прыклалі дамовы па абслугоўванню мерапрыемства.
Мы не давалі, як гэтага патрабуе закон, ніякай папярэдняй інфармацыі ў СМІ аб тым, што накіравалі заяўку ў райвыканкам. Я лічу, што гэта не мы парушылі закон, а Баранавіцкі райвыканкам не выконвае і парушае артыкул 51 Канстытуцыі Беларусі і не дае нам права на ўдзел у культурным жыцці», — пракаментаваў адмову райвыканкама Віктар Сырыца.

У аддзеле культуры «IP» растлумачылі: праграма мерапрыемства 2 чэрвеня да дня 150-годдзя з дня Мілавідскай бітвы ўжо гатовая і ўключае ў сябе ўдзел чытальнікаў, выступ школьнікаў і настаяцеля мясцовага храма, экскурсію па школьным музею, паказ фільма «Чырвонае лісце» у мясцовым доме культуры.
Паводле інфармацыі метадычнага кабінета аддзела культуры, «мерапрыемствы гэтыя — мясцовага значэння», таму рэкламаваць свята не мае сэнсу. Праграма будзе надрукавана ў раённай газеце, а таксама вывешаная ў школе, патлумачылі ў метадычным кабінеце.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»2

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Усе навіны →
Усе навіны

Сенсацыйная знаходка ў Германіі: адшуканы невядомы раней асобнік найрадзейшага «Псалтыра» Францішка Скарыны 1522 года15

З’явілася ВІДЭА тарпеднага ўдару па іранскім фрэгаце Dena. Яго аж узняло над вадою1

Камандзір «Ахмата»: Пасля Ірана гарантавана будзем мы14

Беларускі ПЭН прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»2

З'явілася ВІДЭА знішчэння расійскага дрона на Гомельшчыне

Памёр Алесь Астраўцоў5

Галоўны ідэолаг расказаў, ці будуць у Беларусі забараняць дзецям і падлеткам карыстацца сацсеткамі1

Стала вядома імя беларускага кадэбіста, які курыраваў завербаванага кіраўніка малдаўскай разведкі. І іх хітры спосаб камунікацыі4

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»2

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць