Улада77

«Еўрапейцы вызвалілі пасланніка д’ябла»

«Гнілая Еўропа»: каментатары «Хартыі» крытыкуюць рашэнне ЕС зняць санкцыі з Макея.

«Когда Лукашенко обзывал их „безъяйцевами“ он знал что говорил».

«Вот и пример двойных стандартов!»

«Еўропа выкарыстоўвае нас у карыслівых мэтах».

«Еўрапейцы вызвалілі пасланніка д’ябла».

«Еўропе на нас напляваць».

«ПОЛИТИЧЕСКАЯ ПРОСТИТУЦИЯ В ДЕЙСТВИИ, ЕВРОКИДАЛОВО!!!, ФУ!!! Стыд и позор ЕС!!!, Предатели!!! Захлебнитесь своим бензином!!!»

Гэта не выступы БТ, а каменты на «Хартыі’97». Столькі гразі на адрас Еўрасаюза тут апошні раз выказвалі ў часе візіту Далі Грыбаўскайце ў Мінск у 2010 годзе. Гэта каменты на адрас таго самага Еўрасаюза, які даў прытулак палітычным уцекачам з Беларусі. Дапамагае грамадзянскай супольнасці, у тым ліку і «Хартыі».

Еўрапейскія дыпламаты ў кулуарах тлумачылі гатоўнасць зняць санкцыі з Уладзіміра Макея жаданнем даць Мінску магчымасць зрабіць нейкі пазітыўны крок у адказ. Пад такім крокам разумеюць найперш вызваленне палітычных праціўнікаў рэжыму і неэскалацыю напружанасці ў адносінах. Макея гатовы пусціць на саміт Усходняга партнёрства ў Вільню, каб не адштурхнуць Беларусі ўвогуле.

Прыхільнікі руху «Еўрапейская Беларусь» мяркуюць, што толькі жорсткія санкцыі, пазіцыя сілы можа змяніць нешта ў лёсах Беларусі.

У той жа час у Еўропе дамінуе меркаванне, што Беларусь трапіла ў безнадзейную залежнасць ад Расіі. Настолькі безнадзейную, што працэс скончыцца на пэўным этапе дойдзе да адхілення Масквой ад улады нават самой сям’і Аляксандра Лукашэнкі, які інтэграцыю з Расіяй распачаў.

«Сёння Еўропа не будзе любой цаной, за вушы выцягваць беларускія ўлады з абдымкаў Масквы, — мяркуе польскі аналітык Каміль Клысінскі. — З уладай трэба кантактаваць, але надзеі яе перавыхаваць наіўныя. Усё, што можа Захад, — гэта арганізоўваць як мага больш праектаў з грамадзянскай супольнасцю, падтрымліваць апазіцыю, павялічваць у грамадстве долю праеўрапейска настроеных людзей».

Пры такой логіцы рашэнне ўпусціць Макея насамрэч азначае, што ў беларускай палітыцы ЕС нічога не мяняецца.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Па-беларуску выйшла кніга «Дух надзеі» пра тое, як дзейнічаць, калі будучыня палохае, і як супрацьдзейнічаць страху2

«Паглядзіце на тое, што адбываецца ва Украіне проста зараз, у гэтую хвіліну». Экс-прэзідэнт Юшчанка звярнуўся з адкрытым лістом да Трампа20

У Магілёве кафэ дорыць школьнікам слодычы за добрыя адзнакі. Трэба толькі паказаць дзённік1

У Беларусі ўпершыню з'явілася ламаная разметка2

Былога выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай, выпусцілі з ізраільскай паліцыі8

Знайшлі загінулым мінчука, што прапаў два тыдні таму

Беларуска набыла BMW у Маскве і папала на грошы — давялося даплаціць яшчэ $12 тысяч, каб ездзіць на аўто10

SpaceX без папярэджання абмежавала працу Starlink ва Украіне. У вайскоўцаў сарваліся аперацыі34

Статкевіч: Каго не ўдалося запалохаць да сталага ўзросту, таго ўжо не запалохаеш

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць