Расія ўпершыню стварае ў Беларусі сваю авіяцыйную базу: яна будзе знаходзіцца ў горадзе Ліда (Гродзенская вобласць) недалёка ад мяжы з Польшчай і Літвой, і пачне функцыянаваць ужо ў 2013 годзе, абвясціў у сераду галоўнакамандуючы ВПС РФгенерал-лейтэнант Віктар Бондараў.
«Стварэнне расійскай авіябазы ў Беларусі — гэта вынік выканання міжурадавага пагаднення аб умацаванні ваеннага складніка Саюзнай дзяржавы. Як удзельніца Саюзнай дзяржавы, Расія абавязаная сфармаваць і мець там сваю авіябазу», — заявіў генерал журналістам.
Адказваючы на пытанне, ці будзе авіябаза чыста расійскай або сумеснайрасійска-беларускай , генерал Бондараў заявіў: «Спачатку яна будзе расійскай, а потым паглядзім».
«Канчаткова вызначана месца дыслакацыі авіябазы — горад Ліда на паўночным захадзе Беларусі. Уладкоўваць базу будзе беларускі бок, мы будзем ім у гэтым дапамагаць. Авіябаза стане важным элементам першага стратэгічнага эшалона абароны Саюзнай дзяржавы, забяспечваючы прыкрыццё паветранай прасторы Беларусі», — адзначыў галоўнакамандуючы.
Паводле яго слоў, на аэрадроме Ліда не спатрэбіцца ўзводзіцьФункцыянаваць база пачне ўжо ў гэтым годзе, «праз некалькі месяцаў», на ёй будуць размешчаны мадыфікаваныя знішчальнікіякія-небудзь новыя аб’екты — «будаваць там нічога не трэба, там усё ёсць».
Каментуючы магчымасць узмацнення авіягрупоўкі на авіябазе іншымі расійскімі баявымі самалётамі, ён сказаў: «Пакуль мы там размесцім
Каментары