Улада1111

Мала сыру

Попыт на беларускі сыр перавышае прапанову ў 50 разоў.

Апошнія паўгоду назіраецца выгадная кан’юктура на рынках малочных прадуктаў. Гэта дазваляе айчынным малаказаводам трымацца прыбытковасьці.

На таргах, што ладзіліся Беларускай унівэрсальнай гандлёвай біржай (БУГБ) у апошні дзень жніўня, попыт на беларускі сыр перавысіў прапанову ў 50 разоў, паведамляе «Белорусы и рынок». Прычынай такой істотнай разьбежкі стала тое, што свой тавар агульным аб’ёмам 30 т прапанавалі толькі два прадаўцы, у той час як пакупнікі, якіх было 19, падалі заяўкі на 1710 т сыру. Сярэдняя цана продажу склала 4,5‑2,62 $/кг.

Тыднем раней БУГБ таксама ладзіла таргі сырам. У іх прымалі ўдзел 15 замежных пакупнікоў і 7 беларускіх прадаўцоў. Тады попыт перавысіў прапанову ў 6 разоў — 1310 т паводле заявак пакупнікоў супраць прапанаваных беларусамі 189 т сыру. Відавочна, што папулярнасьць беларускага сыру расьце, аднак беларускія вытворцы, пра што сьведчаць апошнія таргі, не сьпяшаюцца па сёньняшнім кошце прадаваць сваю прадукцыю. Ахвотна набываюць замежнікі і беларускі казеін, а таксама сухое абястлушчанае малако ды масла. У параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году сярэднія цэны на сухое малако ўзрасьлі больш чым у 2 разы, на тэхнічны казеін — удвая. За чатыры месяцы таргоў беларусы прадалі 2140 т масла, а цэны на яго за гэты час вырасьлі на 72%.

Горшыя справы зь мясам. На сёньня на складах захоўваецца каля 12000 т прадукцыі. Беларускае мяса ня хочуць набываць праз высокія кошты.

СП, паводле «Белорусы и рынок»

Каментары11

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць