Культура55

«Павольнае тэлебачанне» гіпнатызуе нарвежцаў

Шоу, заснаванае на канцэпцыі «павольнага тэлебачання», б'е рэкорды папулярнасці ў Нарвегіі.

Яшчэ ў 2009 годзе хітом сезона ў Нарвегіі стала праграма Bergensbanen — жывая трансляцыя сямігадзіннага пераезду на цягніку з Осла ў Берген. Тэлекампанія NRK зрабіла яшчэ некалькі перадач у гэтым жанры і атрымала рэкордныя рэйтынгі. Гэта былі трансляцыі пяцідзённага круізу ўздоўж заходняга ўзбярэжжа Нарвегіі, паездка на цягніку ад Тронхейма да Бода пад музыку, а таксама «вечар гарэння дроваў» і вечар вязання.

Гэтую канцэпцыю назвалі «павольнае тэлебачанне». Цяпер гэта такая ж неад’емная частка сучаснай нарвежскай культуры, як казкі пра троляў і катанне на бегавых лыжах. Больш за 3 млн з 5-мільённага насельніцтва Нарвегіі ў той ці іншы момант глядзелі трансляцыю вышэйзгаданага круізу.

«Вечар гарэння дроваў», у тым ліку некалькі гадзін назірання за згасаннем вугалёў, сабраў больш за 1 млн гледачоў.

«Спытаеце нарвежцаў, чаму яны гэта глядзяць, — і, напэўна, пачуеце сарамлівы смяшок дзіцяці, якога заспелі за выйгрышам у гульні, забароненай бацькамі», — піша часопіс Time. «Павольнае тэлебачанне» падмацоўвае веру нарвежцаў ва ўнікальнасць іх культуры. Цікава, што ў іншых скандынаўскіх краінах гэты жанр не прыжыўся.

Марк Льюіс знаходзіць яшчэ адно тлумачэнне: «чыста нарвежскі неўроз». Нарвегія неадназначна ставіцца да сваіх нафтавых багаццяў, сумуе па старых часах і простых радасцях.

Перадачы робяць амаль гіпнатычны эфект, часам небяспечны,
заўважае журналіст. Адзін глядач, які глядзеў круіз, патэлефанаваў на тэлебачанне і паведаміў, што на лайнеры пажар. «Насамрэч гарэла ў яго на кухні», — тлумачыць аўтар.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Любоў Санкевіч з Бабруйска. Яна публічна прасіла прабачэння за тое, што ў 1994‑м галасавала за Лукашэнку1

У Ждановічах будуюць мост, які злучыць два раёны сталіцы. Якім ён будзе2

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?6

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлоту ў Кранштаце41

Парашэнка заявіў, што Украіне трэба завяршыць канфлікт проста зараз20

Кіраўнік ДНР паведаміў пра ўдар дрона па аўтобусе Масква — Сімферопаль3

Іран атакаваў базы ЗША ў Кувейце і Бахрэйне2

Апакаліпсісу не будзе? Навукоўцы перагледзелі самы змрочны сцэнар пацяплення клімату5

Мінчанка чатыры гады пражыла з мужчынам, нарадзіла дзіця, і не ведала яго імя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць