Грамадства44

Кіламетровыя заторы на беларуска-ўкраінскай мяжы — фоты

На беларуска-ўкраінскім памежным пераходзе «Новая Гута» зноў кілямэтровыя аўтамабільныя чэргі. У памежным ведамстве Беларусі тлумачаць, што заторы ствараюць найперш расейскія турысты, якія карацейшым шляхам едуць адпачываць на ўзьбярэжжа Чорнага мора.

У больш як кілямэтровай чарзе сапраўды багата аўтамашын з расейскімі нумарамі. Праз «Новую Гуту» ва Ўкраіну едуць жыхары Калінінграду, Санкт-Пецярбургу, Пскова ды іншых паўночна-заходніх гарадоў Расеі.

Шлях гэты многія пераадольваюць кожнае лета. Скіраваць бывалых турыстаў на іншыя памежныя пераходы, напрыклад, Камарын, не ўдаецца. Людзі проста ня бачаць сэнсу даваць кругаля цэлых дзьве сотні кілямэтраў.

Гаворыць спадар Леанід, турыст з расейскага Калінінграду: «Кожны год адно і тое ж. Ехаць на іншы пераход няма сэнсу: 200 кілямэтраў круг, а там усяго адна лінія пропуску. Машын, можа, і менш, але стаяць будзеш ня менш.
Мы самі хацелі праз Камарын ехаць. Але круг вялікі, гэта раз. Апрача таго, там адна лінія, а тут усё ж іх чатыры».

Сёньня даўжэзная чарга была ня толькі з аўтамашын, але й з аўтобусаў.

Беларускі кіроўца Мікалай, які часта возіць дзяцей і дарослых зь Менску ў Крым, апавядае: «Прыехалі — 20 аўтобусаў стаіць. Дзеці ў аўтобусах. І кіроўцы мучацца, і дзеці мучацца. Кіроўцы злосныя і людзі злосныя.
Мы празь пяць дзён езьдзім — і такія вось заторы: нічога не паляпшаецца. Бывае, ім „уставяць“, дык хутчэй прапускаюць. У мінулы рэйс падыходзіў памежнік, пытаўся, колькі стаім. Нібыта хтосьці з начальства ім патэлефанаваў, і ўжо ня два памежныя інспэктары пашпарты правяралі, а чацьвёра працавалі. Двое ў залі, іншыя двое ў аўтобус заходзілі й зьбіралі пашпарты. Памежнікі ў асноўным затрымліваюць — людзей у іх, напэўна, не хапае».

Гамяльчук Алег, які таксама едзе ва Ўкраіну на адпачынак, заўважыў, што перазьменка ў беларускіх і ўкраінскіх памежнікаў і мытнікаў праходзіць у розны час — з-за гэтага надвячоркам пропуск спыняецца, па сутнасьці, на дзьве гадзіны:

«У восем вечара мяняецца зьмена ў „Новай Гуце“. Скончыцца — і пачынаюць прапускаць машыны. Але ў дзевяць перазьменка ва ўкраінцаў. Дзьве гадзіны даводзіцца стаяць».

Пасажырка аўтобуса, жанчына сярэдняга веку, так называе сябе: «Галіна зь Менску. Я першы раз сутыкнулася з такімі чэргамі, хоць ежджу ў Алупку кожны год. „Пашанцавала“ так: штук дваццаць аўтобусаў наперадзе. Сэрвісу асаблівага няма. Кавярня якаясьці летняя стаіць, але там акурат пара абеду. Дзьве кабінкі біяпрыбіральняў — чарга вунь якая».

Кіроўца падтрымлівае пасажырку: «Тут такі пераход, а стаяць гэтыя два гаршкі, дзьве кабінкі. А людзей тут колькі! Толькі легкавікоў — кілямэтровыя чэргі. Ім жа трэба кудысьці схадзіць. Даводзіцца спыняцца ў кустах».

Жыхар Магілёва Яўген, у якога дачка замужам ва Ўкраіне, часта перасякае мяжу туды й назад. Ён сьцьвярджае, што мытнікі да турыстаў надта не чапляюцца. Правяраць, вядома, правяраюць: «Я вось ехаў з Крыма — яны папыталіся наконт сьпіртовых напояў: везяце ці не? Я адказваю: „Вязу, але толькі для сябе“. Садавіну везьлі, кавуны везьлі — нічога не забіралі. Перцаў пару мяшочкаў везьлі, цыбулі, але пыталіся толькі пра сьпіртовыя напоі. А калі ехаў туды на вясельле, то нейкая замежная машына была, галяндзкая ці што, дык яе з сабакам аглядалі».

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку14

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Усе навіны →
Усе навіны

Следчы камітэт Беларусі набыў сувенірныя гадзіннікі па 800 даляраў3

«Не Дзень Волі, а тыдзень». Севярынец расказаў пра падрыхтоўку святкавання 25 Сакавіка12

У Віцебску здаецца ў арэнду будынак, у якім вучыўся Марк Шагал

Беларуску з расіянінам выслалі з Чарнагорыі за сэкс у аўто на вачах у мінакоў13

Падчас бамбардзіровак Ірана амерыканцы не кранаюць маленькі востраў — галоўную нафтавую артэрыю. Чаму?2

Гэты балкон вы бачылі з Плошчы Перамогі. Зараз там прадаюць кватэру

Мінздароўя пракаментавала трагедыю ў Дзяржынскай бальніцы, дзе памерлі парадзіха і немаўля7

У адным з рэгіёнаў Беларусі ўспышка небяспечнага віруса — як абараніцца3

Джон Коўл прыедзе ў Мінск на наступным тыдні54

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку14

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць