Свет44

ЕС узмацняе разведку

Кіраўніцтва ЕС абмяркоўвае планы стварэння ўласнай агульнай спецслужбы.

У рамках дзейнасці новага Агенцтва па разведцы і абароне пад кіраўніцтвам вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан плануецца шырокае выкарыстанне беспілотнікаў-шпіёнаў, спадарожнікаў сачэння і ваеннай авіяцыі, перадае тэлеканал Russia Today.

У першую чаргу краіны ЕС маюць намер наладзіць сумесную распрацоўку і вытворчасць разведвальных БПЛА, пераадолеўшы ў гэтай сферы адставанне ад ЗША і Ізраіля. Гэтая прапанова па ўмацаванні абароннай прамысловасці была агучаная днямі ў Брусэлі. Лідары ЕС плануюць дамовіцца пра ўзмацненне агульнай абароннай палітыкі на саміце ў снежні.

Кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу пацвердзіў, што з эканамічнага пункту гледжання важна мець унутраны рынак тавараў абароннага прызначэння, магутную прамысловасць для іх вытворчасці і ваенныя даследчыя цэнтры.

Еўракамісія і Еўрапейская служба замежных дзеянняў (EEAS), якую ўзначальвае Кэтрын Эштан, хочуць таксама стварыць уласную сістэму камандавання і сувязі, якая выкарыстоўвалася б у абаронных мэтах. Планы закупак ваеннай тэхнікі будуць агучаныя бліжэй да восені.

Выкарыстанне спадарожнікаў і беспілотнікаў новага ўзору ў праваахоўных і разведвальных мэтах кажа пра тое, што ЕС стварае свой аналаг амерыканскага Агенцтва нацыянальнай бяспекі (NSA), упэўненыя эксперты. Многія высокапастаўленыя чыноўнікі ў Еўропе не хаваюць таго, што разглядаюць план па ўмацаванні абароны ў якасці своеасаблівага адказу NSA шляхам стварэння ўласных спецслужбаў і шпіёнскай сеткі. «Скандал вакол Эдварда Сноўдэна паказаў, што Еўропе патрэбная ўласная сістэма бяспекі. Для гэтага неабходная інтэграцыя абаронных галін розных краін», — заявіў адзін з чыноўнікаў ЕС на правах ананімнасці.

Еўракамісія і EEAS збіраюцца распрацаваць сумесны праект, які дазваляе ацаніць канкрэтныя абаронныя патрэбы і іх бюджэт.

У той жа час у Лондане існуе моцная апазіцыя ваенным планам Брусэля. Афіцыйны прадстаўнік брытанскага ўрада падкрэсліў, што Вялікабрытанія «не будзе падтрымліваць якую-небудзь незалежную абаронную дзейнасць Еўракамісіі». Гэтую пазіцыю падзяляюць і многія парламентары.

Між тым, інтэграцыя ЕС у ваеннай сферы працягвае ўмацоўвацца. Найбуйнейшыя авіявытворцы Еўропы — Dassault Aviation (Францыя), EADS (Германія, Францыя і Іспанія), а таксама Finmeccanica (Італія) — ужо звярнуліся да ўрадаў сваіх краін з просьбай выдзеліць сродкі на вытворчасць еўрапейскага беспілотнага самалёта-шпіёна. Дрон новага ўзору MALE будзе здольны весці назіранне над вялікай тэрыторыяй на працягу 24 гадзін.

У цяперашні час у Еўропе ўжо існуе праект коштам $652 млн па распрацоўцы беспілотнікаў тыпу Euro Hawk.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі20

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

У мінскім заапарку будзе жыць ільвіца

«Адсячэш адну галаву — вырастаюць новыя». Як кіраўніцтва Ірана пабудавала сістэму, якая дазваляе ўтрымліваць уладу10

Дэлегацыі РФ і ЗША правялі перамовы ў Фларыдзе

Кэці Пэры супраць Кэці Пэры. Аўстралійская дызайнерка выйграла пазоў супраць спявачкі, з якой судзілася з-за імя

Трамп: ЗША ўжо атрымалі перамогу над Іранам8

У Магілёве з'явіўся «мост імя Героя Савецкага Саюза М.І. Яшына». Назва тройчы парушае заканадаўства5

Цэны на нафту зноў вярнуліся да ўзроўню вышэй за $100 за бараль3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі20

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць