Спорт44

Топ-5 фактаў пра бельгійскі «Стандард» — суперніка беларусаў у плэй-оф Лігі Еўропы

У плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы ФК «Мінск» сустрэнецца з бельгійскім «Стандардам» з горада Льеж, 10-разовым чэмпіёнам Бельгіі. Матчы пройдуць 22 і 29 жніўня. Для тых, каму ляніва ў такую спёку чытаць Інтэрнэт, «Наша Ніва» прапануе топ-пяць фактаў пра бельгійскі клуб.

1. «Стандард» быў заснаваны ў 1898 г. Чэмпіянат Бельгіі, дарэчы, з’яўляецца адным з настарэйшых у Еўропе (з 1895 г.). А першы беларускі футбольны клуб быў заснаваны ў 1910 г.

У тыя часы ў Льежы існаваў толькі адзін футбольны клуб, які насіў назву горада — ФК «Льеж». За «Льеж» тады заўзелі ў асноўным знатныя і багатыя. У процівагу і быў створаны «Стандард», названы на манер папулярнага тады французскага «Стандард дэ Пары».

2.

У час Першай сусветнай вайны клуб страціў 20 сваіх гульцоў.
І пасля заканчэння вайны кіраўніцтва пачало ствараць новую каманду. Быў выкуплены стадыён, сабрана новая каманда з новым трэнерам. Але да Другой сусветнай клуб не змог дамагчыся сур’ёзных поспехаў.

3.

Толькі праз 60 гадоў пасля свайго заснавання «Стандард» стаў найлепшым клубам Бельгіі.
Першы чэмпіёнскі тытул ён заваяваў у 1958 г. А цягам 1960-х і 1970-х «Стандард» быў адным з лідараў бельгійскага футбола нароўні з «Бруге» і «Андэрлехтам». Вяршыні клуб дасягнуў у пачатку 1980-х, выйграўшы Кубак Бельгіі ў 1981 г. і двойчы запар чэмпіёнскі тытул у 1982 і 1983 гг.; а таксама выйшаўшы ў фінал Кубка ўладальнікаў кубкаў у 1982 г. Гэты фінал стаў самым вялікім дасягненнем клуба на міжнароднай арэне.

4. Праз некаторы час, у 1984 г., быў выяўлены факт дамоўных матчаў,
у якіх было замяшана кіраўніцтва «Стандарда». Наймацнейшыя гульцы каманды былі дыскваліфікаваныя, а клуб падвергнуты сур’ёзным санкцыям. Каля дзесяці гадоў спатрэбілася камандзе, каб акрыяць ад такога ўдару, і ў 1993 г. клуб заняў другое месца ў чэмпіянаце. Па выніках сезона 2007/08 клуб заняў першае месца ў чэмпіянаце, упершыню за 25 гадоў, а ў сезоне 2008/09 выйграў другі чэмпіёнскі тытул запар. У сезоне 2012–2013 клуб фінішаваў 4-м.

5. У 2009 годзе брамнік «Стандарда» Сінай Балат на апошняй хвіліне ў вырашальным для клуба заключным матчы групавога этапу ЛЧ 2009–2010 супраць AZ забіў галавой важны мяч, тым самым вывеўшы сваю каманду ў плэй-оф Лігі Еўропы.

А за клуб ад лета зараз выступае цёзка савецкага ваеначальніка - 19-гадовы Георгій Жукаў.
Ён нарадзіўся ў Маскве, але мае казахстанскае паходжанне і бельгійскі пашпарт.

***

+ дадатковы бонус.

У сёлетнім розыгрышы Лігі Еўропы «Стандард», як і «Мінск» стартаваў з 2-га раўнду і атрымаў чатыры перамогі! Прычым па два разы ў аднолькавым лікам. У 2-м раўндзе перамог «Рэйк’явік» — -3:1, 3:1, а ў 3-м раўндзе грэцкі «Ксанці» — 2:1, 2:1.

P. S. S. Чэмпіянат Бельгіі стартаваў два туры таму: «Стандард» перамог у двух матчах.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака11

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Усе навіны →
Усе навіны

Абрабаваны беларус прапаў у Маскве. Ён пазваніў маці, але тая вырашыла, што гэта махляр, і кінула слухаўку2

Самы дарагі дом у жніўні прадалі за 600 тысяч даляраў

На чацвер абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі праз змену умоваў надвор'я1

У Беластоку адкрылі беларускую кнігарню Kamunikat.shop. Як прайшло адкрыццё і што абмяркоўвалі?15

Бабарыка: Я разумею, што Эдуард закладнік, але мне ніхто і ніколі не выстаўляў умоваў7

З вілы Рэнуара ў Францыі скралі карцін на 9 мільёнаў еўра. Хто арганізуе гэтыя рабаванні і як

Коўл паедзе ў Мінск у наступны панядзелак4

Кошт нафты Brent перавысіў $100 за бараль5

У Мінску 13‑гадовы хлопец выпадкова задушыўся, калі здымаў забаўляльнае відэа для сацсетак2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака11

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць