Здарэнні

У Смалявічах гарэў недабудаваны гандлёвы цэнтр «Алмі», адзін чалавек пацярпеў

21 жніўня ў Смалявічах адбыўся пажар на тэрыторыі будучага гандлёвага цэнтра «Алмі», паведамляе сайт МНС.

Напярэдадні пажару праводзіліся агнявыя работы па рэзцы металу, з-за чаго, верагодна, загарэўся ўцяпляльнік і агонь распаўсюдзіўся па перыметры будынка.

У выніку здарэння пацярпеў адзін чалавек. Ратуючыся, з даху будынка саскочыў зваршчык. Пацярпелы з дыягназам адкрытая чэрапна-мазгавая траўма дастаўлены ў смалявіцкую бальніцу.

У выніку пажару абрынуўся дах на плошчы 240 кв. м, дэфармаваўся каркас будынка, выгаралі знутры памяшканні гандлёвага цэнтра са складзенымі будаўнічымі матэрыяламі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага1

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Усе навіны →
Усе навіны

Спецназ паказаў, як трэба вызваляць ад тэрарыстаў хакейны матч ВІДЭА5

Назвалі ўладальніцу Нобеля па літаратуры1

Амапаўцы дэманстратыўна жорстка затрымалі 60‑гадовага менеджара за хабар7

У Гарадоцкім раёне выкапалі каменны крыж са старажытнай касмалагічнай сімволікай4

Расійскі «Афрыканскі корпус» вярнуў кантроль над Кідалем праз паўгода пасля страты горада1

Жыхар Барысава вырасціў гіганцкі лімон — 1,6 кілаграма

Чырванакніжны журавель гуляў у Мінску каля школы2

У Краматорску колькасць загінулых у выніку расійскага ўдару па аўтобусах вырасла да 332

Гродзенская пенсіянерка схавала грошы і забыла куды. Міліцыянты ператрэслі яе кватэру4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага1

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць