Еўрапарламент ухваліў даклад Палецкіса пра сітуацыю ў Беларусі
Еўрадэпутаты заклікалі афіцыйны Мінск паважаць правы чалавека і рухацца ў напрамку дэмакратычных рэформаў, каб спыніць самаізаляцыю краіны ад Еўропы.
Дакумент адрасаваны Еўракамісіі, Вярхоўнаму прадстаўніку ЕС па замежнай палітыцы і палітыцы бяспекі, Радзе ЕС і дзяржавам — сябрам Еўрасаюза.
Нагадаем, што даклад, які падрыхтаваў літоўскі еўрадэпутат Юстас Палецкіс, у першым чытанні ў траўні выклікаў шырокі грамадскі рэзананс. Прадстаўнікі беларускай апазіцыі і праваабаронцы абурыліся
Сам Палецкіс у адказ на гэтыя абвінавачанні казаў, што свае высновы зрабіў на падставе інфармацыі беларускіх праваабаронцаў. Потым у даклад было зроблена каля 300 паправак. І ў ліпені камітэт па замежных справах Еўрапарламента разгледзеў яго ў другім чытанні і ўхваліў.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары