Культура11

На наступным тыдні ў Магілёве пачнецца фестываль «Залаты шлягер»

У Міжнародным музычным фестывалі «Залаты шлягер», які пройдзе ў Магілёве 8—13 кастрычніка, возьмуць удзел музыканты з 17 краін, у тым ліку Расіі, ЗША, Італіі, Кубы, Сербіі, Ізраіля, Латвіі, Арменіі.

Пра гэта 2 кастрычніка на прэс-канферэнцыі паведаміў мастацкі кіраўнік фестывалю Андрэй Каліна.

Ён адзначыў, што сёлета арганізатары фестывалю паспрабавалі ахапіць максімальную колькасць музычных жанраў. Гледачы пачуюць папулярную, народную, джазавую, танцавальную музыку.

Сярод знакамітых гасцей фестывалю расійскія выканаўцы Крысціна Арбакайтэ, Лайма Вайкуле, Юрый Антонаў, беларускія — Іна Афанасьева, Ядзвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, Алёна Ланская, Іскуі Абалян і многія іншыя.

Каліна паведаміў, што магіляўчан і гасцей горада чакае насычаная праграма, у якую арганізатары ўключылі канцэрты, цікавыя і для дзяцей, і для моладзі, і для людзей сталага ўзросту, а таксама для людзей старэйшага ўзросту.

Урачыстае адкрыццё фестывалю «Залаты шлягер» адбудзецца 10 кастрычніка ў Лядовым палацы Магілёва. Канцэрт збярэ на адной сцэне знакамітых артыстаў Расіі, Беларусі, а таксама музыкантаў з ЗША, Грузіі, Эстоніі, Кубы.

11 кастрычніка ў Палацы культуры адбудзецца конкурс маладых выканаўцаў, які доўгі час не праводзіўся ў межах фестывалю. «Мы атрымалі вялікую колькасць заявак ад выканаўцаў з розных краін і вырашылі, што неабходна і мэтазгодна адрадзіць гэты конкурс», — адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Сінкавец.

Сярод іншых мерапрыемстваў у межах фестывалю Андрэй Каліна звярнуў увагу журналістаў на канцэрт «Месца сустрэчы — танцпляцоўка», падчас якога будзе гучаць танцавальная музыка, а гледачы змогуць не толькі паслухаць хіты, але і патанцаваць пад іх. Спецыяльным госцем трынаццатага «Залатога шлягера» стане ўраджэнец Беларусі, вядомы выканаўца, народны артыст Расіі Юрый Антонаў.

У закрыцці фестывалю, якое адбудзецца 13 кастрычніка, возьмуць удзел выканаўцы з Беларусі, Расіі, Латвіі, Узбекістана, а таксама пераможцы конкурсу маладых выканаўцу фестываляў мінулых гадоў.

Першы намеснік міністра культуры Беларусі Уладзімір Карачэўскі адзначыў: «Спеўная сталіца Беларусі, якой з'яўляецца Магілёў, у чарговы раз гатова нас здзівіць маштабным фестывалем. Кожны знойдзе любімых выканаўцаў, пачуе любімыя хіты. Фестываль — гэта добрая магчымасць успомніць добрыя песні, якія нас аб'ядноўваюць».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў10

ГрамадстваАбнаўляецца!10

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

«Хадзілі чуткі, што Мілінкевічам кіруе жонка». Плошча-2006 вачыма Іны Кулей

Бабарыка: Я ніколі не бачыў, каб Коля ўпіваўся ўладаю10

Прыціснула, а прыбіральні побач няма? Распрацоўшчык зрабіў тэлеграм-бот з картай грамадскіх прыбіральняў3

Орбан назваў дзве прычыны, чаму Венгрыя не выходзіць з ЕС10

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер4

Як цяпер выглядае Міжнародны фінансавы цэнтр у «Мінск-Свеце»

Затрымалі групу анархістаў14

Забіваць па загадзе ў тэлефоне? Псіхолаг — пра тое, чаму людзі пагаджаюцца выконваць такія дзікія ўказанні19

Тунэлі пойдуць на восем метраў ніжэй за Свіслач — як ідзе будаўніцтва Зеленалужскай лініі метро ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў10

ГрамадстваАбнаўляецца!10

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць