Свет

Вінаватым у дэфолце Кіпра быў былы прэзідэнт краіны

Асноўная віна за сакавіцкі фінансавы крызіс Кіпра ляжыць на экс-прэзідэнце краіны камунісце Дзімітрысе Хрыстафіясе, а таксама на яго ўрадзе, які не змог кантраляваць выдаткі і трымаўся «дэспатычнай» мадэлі кіраўніцтва краінай.

Да такой высновы прыйшла незалежная камісія па расследаванні прычынаў кіпрскага крызісу.

Матэрыялы расследавання, праведзенага трыма былымі суддзямі па замове цяперашняга правацэнтрысцкага ўраду, паказваюць, як пад кіраўніцтвам камуністаў у 2008 — пачатку 2013 г. бюджэтны прафіцыт краіны ператварыўся ў дэфіцыт, папоўз уверх ўзровень беспрацоўя, а Кіпр быў ізаляваны ад міжнародных фінансавых рынкаў.

У дачыненні да самога экс-прэзідэнта аўтары расследавання прыйшлі да высновы, што ён, не клапоцячыся пра наступствы, пагадзіўся на спісання па дзяржаблігацыях Грэцыі ў 2012 г., праз якія кіпрскія банкі панеслі велізарныя страты, а таксама не прыслухоўваўся да радцаў і дапусціў недаравальныя прамаруджанні ў справе атрымання міжнароднай дапамогі.

Сам Д. Хрыстафіяс адмовіўся сведчыць перад незалежнай камісіяй, падкрэсліўшы, што тая не мае адпаведных паўнамоцтваў. Ён таксама аператыўна адхіліў вынікі расследавання, назваўшы яго «поўным хлусні». Экс-прэзідэнт абвінаваціў супрацоўнікаў камісіі ў ігнараванні таго, што сам ён лічыць асноўнай прычынай крызісу: прагнасць банкіраў, якія пайшлі на празмерныя рызыкі, а таксама малаэфектыўная дзейнасць рэгулятараў.

«Гэтая камісія па-за законам, заключэнне поўнае няпраўды і паклёпу», — заявіў экс-прэзідэнт.

Камісія сапраўды не мае паўнамоцтваў органа выканаўчай улады, але можа стаць сур'ёзнай дапамогай у святле павелічэння ўзаемных абвінавачванняў у адказнасці за благі стан паслякрызіснай нацыянальнай эканомікі.

«Слушна прыйсці да высновы, што (былы) прэзідэнт і ўрад працавалі паводле прынцыпу «я ва ўрадзе, і я раблю тое, што хачу», — заявіў Джордж Пікіс, былы старшыня Вярхоўнага суда Кіпра, які ўзначаліў незалежную даследчую камісію.

Вынікі расследавання былі перададзеныя ўладам для разгляду.

Каментары

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы Кіеў — Масква — Вашынгтон пройдуць у пачатку лістапада5

Памёр бізнэсмен Лучанскі, якога часопіс Time у 1990‑х назваў «самым небяспечным нязлоўленым злачынцам у свеце»1

Славутага беларускага псіхолага абвінавацілі ў харасменце. Праз гэта цяпер могуць быць праблемы не толькі ў яго43

У Мінску з'явіліся кантэйнеры для непатрэбнага адзення і абутку. Дзе яны стаяць

Жыгар: Лабісты Лукашэнкі неўзабаве выступяць з адкрытым лістом за «далучэнне ЕС да гуманітарнага трэку»120

«Ну што, піндос, наваяваўся? Зараз мы табе пакажам». Як здзекваліся ў расійскім палоне з амерыканца Хабарда, якога выпусціў Пуцін6

Сэрвіс Airbnb забараніў патрабаваць ад гасцей прыбіраць апартаменты і мыць посуд3

У ЗША ўжо плыве першы танкер з расійскім дызелем13

Украіна атакавала Гарадзец у Ніжагародскай вобласці. Там размешчаны дата-цэнтр Федэральнай падатковай службы Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць