Культура1717

Эніа Марыконэ: Беларусь мне нагадала ГДР, тут цяжка дыхаць

Шэсць дзён з чалавекам-міфам, чалавекам-аркестрам і проста чалавекам Эніа Марыконэ.

Аўтарка 34mag.net амаль тыдзень пратусавалася з олдскульным геніем, спадаром Эніа Марыконэ, у якасці перакладчыцы. Нягледзячы на свой узрост і рэпутацыю тырана, дзядуля Эніа дае магчымасць не толькі знайсці з ім супольную мову, але і падслухаць некаторыя размовы, якія датычаць страхаў Маэстра і яго ўражанняў ад Беларусі.

«Гэта бярозы?»

Мы прыязджаем у аэрапорт а дзясятай раніцы. Я мушу сустракаць самога кампазітара, яго жонку, сына і менеджара, акрамя таго, дамовіцца з грузчыкамі, каб тыя аднеслі іх валізы да машыны. У валізах ноты, а дакладней партытуры да канцэрту, які Маэстра будзе даваць разам з Прэзідэнцкім аркестрам і хорам Белтэлерадыёкампаніі.

Табло ў VIP-зале аэрапорта паказвае, што самалёт з Кіева, дзе Марыконэ выступаў напярэдадні, прызямліўся, і я выцягваю з авоські аркуш паперы з імем менеджара, каб не кампраметаваць боса.

Чую крокі, бачу бабулю, якая падымаецца па прыступках. «Звычайная беларуская бабуля», — думаю я і, не павітаўшыся, чакаю ўбачыць знаёмага чалавека ў акулярах.

Бабуля працягвае мне руку: «Buongiorno!» — і за ёй выплываюць двое мужчын і дзядуля, які ніяк не рэагуе на маё вітанне. Я праводжу іх на канапу і тлумачу, што трэба пачакаць, пакуль мытня праверыць багаж, а памежнікі – пашпарты.

Стары глядзіць на мяне сувора, як ксёндз на грэшніка, ён разваліўся на канапе і перапытвае ў жонкі, што я сказала. Спачатку я пераймаюся з-за сваёй італьянскай, пасля проста разумею, што дзеду 85 і ён, мякка кажучы, глухаваты.

Пасля ўсіх кантроляў і аглядаў мы выходзім з нашага аэрапорта-лабірынта і сядаем у чорны мэрс. Кіроўца дзядзя Пеця вязе нас у гатэль.

Дзядуля Эніа падаецца нешматслоўным, незадаволеным і вельмі стомленым. Па дарозе з аэрапорта ён упершыню звяртаецца да мяне. «Гэта бярозы?» — пытае ён, назіраючы за пейзажам. Калі беразняк заканчваецца і пачынаюцца прыгарадныя будынкі, ён заплюшчвае вочы і засынае.

У гатэлі нас чакае нейкі чувак з камерай і мікрафонам. Арганізатары спрабуюць спыніць здымкі, на што мы чуем: «Мы з дзяржаўнага тэлебачання!» Дзед дае інтэрв'ю, не зняўшы капелюша. Яго сын і менеджар не разумеюць, што адбываецца. Пасля нядоўгай спрэчкі ўсе разыходзяцца, я праводжу дзядулю да яго нумара, развітваюся. Ізноў цішыня ў адказ.

«Мы ўсе паедзем адсюль нахер!»

На наступны дзень прачынаюся а шостай раніцы, каб своечасова прыйсці да гатэля, адкуль мы рулім у Палац Рэспублікі. Выязджаем па раскладзе а 8:00. Ужо 7:59, лобі пустуе, я маральна рыхтуюся.

Стрэлка гадзінніка перамяшчаецца на 8:00, адкрываюцца дзверы ліфта, і Маэстра сустракае мяне ўсмешкай і даволі дзіўным пытаннем: «А колькі ты важыш?». — «45». — «У нас ёсць міндаль, там шмат жалеза і калорый, частуйся», — і яго жонка прапаноўвае мне жменю арэхаў.

Калі мы пад’язджаем да Палаца Рэспублікі, яны пытаюцца ў мяне пра стратэгічнае значэнне будынка і ласкава называюць яго «маўзалеем». Аказваецца, гэта не наша прыдумка, а агульнае ўражанне.

Аркестр сустракае дзядулю спачатку цішынёй, пасля скрыпачы пачынаюць грукаць смычкамі па пюпітрах: гэта ў іх замест апладысментаў.

Маэстра і я сядаем перад аркестрам і слухаем рэпетыцыю, якую праводзіць памочнік Эніа маэстра Андзэльма, жвавы дзядок з усмешкай да вушэй і незвычайна добрымі вачыма. На першай кампазіцыі высвятляецца, што часткі музыкантаў няма, інструментаў не хапае.

Эніё падскоквае з крэсла і пачынае лаяцца. «Мы ўсе паедзем адсюль нахер, калі заўтра не будзе ўсіх інструментаў!» — што я ў лагоднай форме перакладаю кіраўніку аркестра. Высвятляецца, што наш Прэзідэнцкі аркестр — гэта маленькі аркестрык, і для таго каб выканаць патрабаванні італьянцаў, яны запрасілі дадатковых музыкантаў з тэатраў.

Насамрэч, ён «проста хацеў паказаць, што варты пашаны» — я падслухоўваю гэта ў машыне, калі адводжу яго на абед.

Па абедзе мы сядаем на тыя ж крэслы, у аркестры папаўненне – некалькі перкусіяністаў і два кантрабасісты. Маэстра спакайнее. Рэпетыцыя працягваецца. Першыя скрыпкі глядзяць на мяне і ўсміхаюцца: здаецца, дзядуля заснуў.

Пасля я заўважаю, што ён проста заплюшчыў вочы і ўважліва слухае аркестр. Некалькі разоў Марыконэ спыняе ігру, бо «арфа сыграла соль замест соль-дыез» ці «труба прапусціла ноту».

Я здзіўляюся, як ён чуе ў гэтым музычным вэрхале такія дробязі, калі ён не чуе таго, што я кажу яму, і перапытвае ў мяне ўсё па два разы. На перапынку бачу ля залы свайго былога аднакласніка, якія працуе медбратам.

«Сказалі, мы павінны быць побач, на выпадак, калі з вашым старым штосьці здарыцца», – усміхаецца ён.

Працяг чытайце тут.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка1

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Усе навіны →
Усе навіны

«Эвалюцыя закончылася». Шрайбман раскрытыкаваў Ціханоўскую за нязменнасць наратываў68

Дзяўчыну не пусцілі ў мінскае метро з сабакам — давялося надзяваць пакет ФОТАФАКТ7

Андрэй Пачобут наведаў у Мінску Валадарку ФОТЫ23

Кіроўца монакола ў Мінску разагнаўся да 60 км/г5

Законапраект пра маштабныя санкцыі супраць Расіі нарэшце вынесуць на галасаванне ў Палаце прадстаўнікоў ЗША. Але яго могуць заблакаваць дэмакраты

«Табе мала засталося ездзіць». Кіроўца слонімскай маршруткі груба абышоўся з падлеткам з інваліднасцю2

«Напэўна, гэта мой апошні паход у лес». Жыхарку Смалявічаў атакаваў рой восаў2

На поўдні Беларусі зноў запрацавалі рэтранслятары для навядзення расійскіх дронаў4

Хто цяпер вырашае, як называюцца тыя ці іншыя месцы на карце?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка1

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць