Расія і Куба падпісалі пагадненне аб спісанні $29 млрд доўгу Гаваны перад неіснуючым Савецкім Саюзам, паведамляе Reuters.
Краіны заключылі пагадненне аб урэгуляванні пазыковай спрэчкі, якое прадугледжвае, што Куба павінна заплаціць $3,2 млрд цягам 10 гадоў пры спісанні $29 млрд астатку. Дакумент павінен быць зацверджаны Дзярждумай.
Перамовы, якія датычаць формы аплаты доўгу, працягваюцца, але, на думку дыпламатаў, нават $320 млн — вялікая сума для безграшовай краіны.
Ні Расія, ні Куба не зрабілі якіх-небудзь афіцыйных каментароў што да пагаднення.
У канцы 1980-х Куба апынулася ў стане дэфолту, але апошнім часам спрабуе рэструктурызаваць свае даўгі, каб павысіць давер на міжнародных рынках.
Каментары