Грамадства55

Чаргінец пра закон аб інфармацыі: Калі будзе трэба, сайт могуць закрыць

2 кастрычніка адкрылася восеньская сесія парламента, і ўжо сёння на ёй разглядаўся праект Закону «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі«. У законапраекце ёсць нормы, накіраваныя непасрэдна на рэгуляванне інфармацыі ў Інтэрнэце. Ці змогуць такім шляхам увесці цэнзуру ў Інтэрнэце і павялічыць кантроль?

Юрыст Андрэй Бастунец мяркуе, што шмат пытанняў застаюцца нявырашанымі:

«З аднаго боку, ў законапраекце ідзе гаворка пра тое, што дзейнасць у Інтэрнэце будзе свабодная, але далей запісана — у межах, вызначаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь».

Якія гэта межы? Кіраўнік праекта e-belarus.org Міхаіл Дарашкевіч лічыць артыкул, што тычыцца рэгістрацыі рэсурсаў, небяспечным:

«На жаль, там гаворыцца, што рэгістрацыя будзе адбывацца на добраахвотнай аснове, але мы можам меркаваць, што добраахвотная аснова будзе значыць, што тыя, хто не зарэгістраваўся, не будуць дапушчаныя да чаго‑небудзь.

Напрыклад, вы не рэгіструеце свой рэсурс, а потым узнікае пытанне, што, умоўна кажучы, на якое‑небудзь мерапрыемства дапускаецца толькі той, хто зарэгістраваны».

У мінулым годзе была прынята пастанова пра электронныя крамы і тычылася таго, што ўсе крамы павінны знаходзіцца у дамене BY і павінны хосціцца ў Беларусі. Андрэй Бастунец упэўнены, што рэгуляванне такой глабальнай з’явы як інтэрнэт, у межах адной краіны — недасканалае:

«Некаторыя сайты могуць рэгістравацца ў іншых даменных зонах, напрыклад, org, info і г.д. І я не думаю, што могуць быць нейкія забароны гэта зрабіць. З іншага боку, якім чынам будуць рэгуляваць дзейнасць гэтых рэсурсаў, і не абавязкова створаных беларускімі грамадзянамі ў Беларусі, — вельмі вялікае пытанне».

Не так даўно галоўны рэдактар «Советской Белоруссии» Павел Якубовіч заяўляў, што рэсурсы, не зарэгістраваныя ў зоне BY, не змогуць браць рэкламу. Міхаіл Дарашкевіч лічыць, што такім чынам прагаворваецца перадумова да стварэння нарматыўнага акта такога кшталту:

«У гэтым сэнсе я бачу, што гэта можа стварыць прэцэдэнт падрыхтоўкі нарматыўнага акта, які будзе рэгламентаваць Інтэрнэт‑рэкламу на беларускіх рэсурсах».

Па словах Андрэя Бастунца, магчымы такі варыянт, што сапраўды не зарэгістраваныя ў Беларусі рэсурсы не змогу браць рэкламу, але тут зноў‑такі пытанне, чаму беларускі рэкламадаўца не зможа даць рэкламу замежнаму Інтэрнэт‑сродку:

«Вельмі шмат пытанняў, нават тэхналагічна, як прымяніць тыя ці іншыя нормы заканапраекта, які рэгулюе дзейнасць такога глабальнага сродку масавай камунікацыі, як Інтэрнэт. Якім чынам гэта рэгуляваць у межах адной краіны?»

Акрамя пералічаных недакладнасцяў эксперты таксама вылучаюць вялізную колькасць розных сфер, якія спрабуюць ахапіць законам, а таксама праблему недакладнасці фармулёвак. Міхаіл Дарашкевіч апроч гэтага таксама адзначае, што пакуль закон у асноўным з’яўляецца палітычным сімвалам, які ўвесь час выкарыстоўваюць як сродак для пагрозы.

Старшыня камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Мікалай Чаргінец у размове з Еўрарадыё зазначыў, што такі закон неабходны, бо кожная краіна імкнецца да рэгулявання такіх пытанняў заканадаўчым шляхам:

«Рэгістрацыю трэба разглядаць як элементарны ўлік, тут няма дазвольнай ці забараняльнай функцыі — проста рэгістрацыя. Проста кантралюецца дзейнасць, і ў выпадку неабходнасці сайт могуць закрыць».

Наста Ігнатовіч, Еўрапейскае радыё для Беларусі

Каментары5

Цяпер чытаюць

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў17

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Спецназавец скончыў жыццё самагубствам у Печах19

На трэніроўцы ў Расіі разбіўся перспектыўны 17‑гадовы мотагоншчык з Гродна12

У Валожынскім раёне загінуў 20‑гадовы кіроўца — ён урэзаўся ў апору моста2

Малады магілёвец касіў ад войска на радзіме, а ў выніку пайшоў ваяваць за Расію і знік. Маці спадзяецца, што хаця б у палоне8

Ціханоўская: Мы заклікаем ЗША не ціснуць на Літву наконт санкцый26

Маскве ўдалося прарваць марскую блакаду Кубы. Чаму Вашынгтон не перахапіў расійскі танкер?10

У Вільні каля Сейма Літвы ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг як знак салідарнасці з Беларуссю5

Губарэвіч спрабуе ўзяць Бабарыку на слабо: «Ёсць апасенні, што не атрымаецца пераадолець прахадны бар’ер на выбарах у КР?»21

«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў17

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць