Надвор'е11

Гідраметэацэнтр: да 10 студзеня надвор'е будзе цёплым

У першай дэкадзе студзеня цёплае надвор'е захаваецца, у другой і трэцяй — пахаладае

У першай дэкадзе студзеня прагназуецца не па сезоне цёплае надвор'е, у другой і трэцяй — пахаладае, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

«Студзень - самы халодны зімовы месяц. Але ў гэтым годзе ён будзе цяплейшы, чым звычайна. Сярэдняя тэмпература чакаецца вышэй за норму, якая складае мінус 4,5 - мінус 8 ° С. Месячная колькасць ападкаў мяркуецца каля сярэдніх шматгадовых значэнняў, месцамі больш за кліматычную норму (32 -46 мм)», - сказаў ён.

Ад 1 да 10 студзеня будзе назірацца павышаны тэмпературны рэжым, паведаміў Рабаў.

6 студзеня чакаюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Месцамі туман. Тэмпература паветра ноччу 0 - плюс 4 ° С, днём плюс 1—6 ° С.

7 студзеня ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі ападкі, у асноўным дождж. У асобных раёнах туман, ноччу і раніцай на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 4 ° С, днём плюс 1—7 ° С.

8 студзеня ноччу месцамі, днём на большай частцы Беларусі ападкі, у асноўным дождж. У асобных раёнах туман, ноччу і раніцай на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 1 — плюс 4 ° С, днём плюс 2—7 ° С.

9 студзеня на большай частцы тэрыторыі ападкі, у асноўным дождж. У асобных раёнах туман, ноччу і раніцай на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 1 — плюс 4 ° С, днём плюс 2—7 ° С.

10 студзеня на большай частцы краіны ападкі (дождж, мокры снег), месцамі туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак 0 — плюс 5 ° С. У сярэднім па Беларусі за дэкаду выпадае 13 мм ападкаў (34 % месячнай колькасці).

Па словах сіноптыка, ад 11 да 20 студзеня час ад часу будуць ісці ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. Тэмпература паветра ўначы ў асноўным складзе 0 — мінус 7 ° С, пры праясненнях мінус 8—13 ° С днём мінус 3 — плюс 3 ° С, па поўдні часам плюс 4—7 ° С.

У другой палове дэкады на працягу аднаго- трох дзён пераважна па паўночным усходзе паветра месцамі можа ахалоджвацца ў начныя гадзіны да мінус 14—18 ° С, дзённая тэмпература пры гэтым не перавысіць мінус 4—10 ° С. Месцамі туман, на дарогах галалёдзіца. За дэкаду выпадае ў сярэднім па краіне 12 мм ападкаў (32% месячнай колькасці).

Рабаў паведаміў, што ад 21 да 31 студзеня тэмпература паветра ўначы ў асноўным будзе знаходзіцца ў межах ад мінус 1—6 ° С да мінус 7—13 ° С, днём адпаведна ад мінус 3 — плюс 4 ° С да мінус 4—9 ° С. У самыя халодныя суткі магчыма паніжэнне тэмпературы паветра ноччу да мінус 14—19 ° С, днём — да мінус 7—12 ° С. У асобныя дні снег, мокры снег, галалёдныя з'явы, месцамі туман. За трэцюю дэкаду выпадае ў сярэднім па Беларусі 14 мм ападкаў (34 % месячнага колькасці).

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў34

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік5

 У расійскім Саранску гарыць важны завод ВПК1

Самае жахлівае здарэнне на Алімпіядзе. Польская спартоўка атрымала каньком у вока5

Саграда Фамілія дасягнула сваёй канчатковай вышыні — праз паўтара стагоддзя ад пачатку будаўніцтва. І стала самай высокай царквой на планеце2

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў34

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць