Здарэнні

10 жыхароў Слуцкага раёна абвінавачваюцца ў забойстве, крадзяжах, разбоях, угонах

СК па Мінскай вобласці завершана папярэдняе расследаванне па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхароў Слуцкага раёна, якія абвінавачваюцца ў крадзяжах, хуліганстве, разбоі, крадзяжах транспартных сродкаў і забойстве. Усяго следствам устаноўлена 48 эпізодаў іх злачыннай дзейнасці.

Аб гэтым паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Яна расказала, што, паводле звестак следства, на працягу года абвінавачваныя, сярод якіх былі і непаўналетнія, у Слуцку і Салігорску шляхам падбору ключа або разбівання шкла пранікалі ў салоны аўтамабіляў і выкрадалі з іх маёмасць.

Да крымінальнай адказнасці па гэтай справе прыцягнута 10 асоб.

У ходзе расследавання таксама ўстаноўлена дачыненне асобных фігурантаў да забойства качагара Слуцкай бальніцы, якое было ўчынена ў сакавіку 2013 года.

Дзеянні абвінавачваных, у залежнасці ад учыненых супрацьпраўных дзеянняў, следствам кваліфікаваныя па складах злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 205 КК (крадзеж, учынены ў буйным памеры), ч. 2 арт. 214 КК (крадзеж транспартнага сродку, учынены паўторна), ч. 2 арт. 212 КК (крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі), ч. 1 арт. 339 КК (хуліганства), арт. 421 КК (невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду), ч. 3 арт. 207 КК (разбой, учынены групай асоб, з прычыненнем цяжкага цялеснага пашкоджання), п.п. 6, 12, 15 ч. 2 арт. 139 КК (забойства, учыненае групай асоб, з асаблівай жорсткасцю, спалучанае з разбоем).

Абвінавачваныя прызналі віну і знаходзяцца пад вартай.

Палова прычыненага ўрону, які па крымінальнай справе склаў звыш 125 млн. рублёў, кампенсавана.

Справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Каментары

Цяпер чытаюць

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША10

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць