Надвор'е

Вясна ідзе: да канца тыдня месцамі пацяплее да +13

Да 13 градусаў цяпла чакаецца па паўднёвым захадзе Беларусі ў першыя сакавіцкія дні.

Аб гэтым паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, люты і зіма наогул скончацца не па-зімоваму цёплым надвор'ем. Умовы надвор'я ў першыя дні тыдня будуць фарміравацца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску.

Так, у аўторак істотных ападкаў не прагназуецца. Ноччу і раніцай месцамі згусцяцца туманы, чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 1—6 градусаў, а днём будзе 1—6 градусаў цяпла.

У сераду і чацвер у асобных раёнах, пераважна па захадзе краіны, магчымы невялікія ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Месцамі туман, ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса, у крайніх усходніх раёнах пры праясненнях сіноптыкі чакаюць да мінус 7 градусаў, днём - ад 2 да 8 градусаў са знакам плюс. У чацвер у паўднёва-заходніх раёнах будзе да 10 градусаў цяпла.

«Наступныя дні будуць характарызавацца паступовым паніжэннем атмасфернага ціску і паступленнем на тэрыторыю Беларусі больш вільготнага паветра з акваторыі Чорнага мора», - дадаў Дзмітрый Рабаў.

У пятніцу ў асобных раёнах чакаюцца невялікія ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Месцамі прагназуюцца туманы, ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад мінус 4 па ўсходзе да плюс 3 градусаў па захадзе краіны. Днём будзе плюс 2-8 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах - ад 9 да 12 цяпла.

Як адзначыў Дзмітрый Рабаў, першыя сакавіцкія дні прынясуць з сабой цёплае і цалкам веснавое надвор'е.

У выхадныя дні, 1 і 2 сакавіка, месцамі прагназуюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаюцца туманы, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да 3 градусаў цяпла, днём будзе плюс 2—8, па паўднёвым захадзе - да 9—13 градусаў са знакам плюс.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў34

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу са спікерам і дэпутатамі Сейма Літвы. Што абмяркоўвалі?20

У Германіі падпалілі будаўнічую пляцоўку абароннай кампаніі4

Пуцін рэзка змяніў рыторыку: Дамовіцца паміж сабой павінны менавіта Расія і Украіна20

Украіна нанесла ўдар па порце Сочы

Дальнабойшчык са Смалявіч за рулём еў цукерку і падавіўся. У выніку загінулі двое

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў34

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць