Свет1111

Сотні беларусаў узялі ўдзел у шэсці памяці Каліноўскага ў Вільні

22 сакавіка, у дзень, калі 150 гадоў таму быў пакараны смерцю нацыянальны герой Беларусі Кастусь Каліноўскі, каля трохсот чалавек з кветкамі, свечкамі, сцягамі Беларусі, Літвы й Украіны сабраліся на Лукішскай плошчы Вільні,.

З Менска прыехалі два аўтобусы пілігрымаў.

Раніцай у Базыльянскім і Дамініканскім саборах Вільні прайшла імша памяці Кастуся Каліноўскага, якая закончылася выкананнем гімну «Магутны Божа» і шэсцем з бел-чырвона-белымі сцягамі па віленскіх вулках.

Апрача беларускіх сьцягоў, было шмат жоўта-сініх украінскіх — на знак салідарнасці з Украінай, якая цяпер змагаецца за сваю волю і цэласнасць.

На Лукішскай плошчы маніфестантаў чакалі літоўцы, у іх ліку знаныя палітыкі Вітаўтас Ландсбергіс і Эмануэліс Зінгерыс.

Мітынг адкрыў адзін з найстарэйшых беларусаў Вільні Хведар Нюнька, якому ўжо 85. Менавіта ён разам з Рухам «За свабоду» і рухам Салідарнасьці «Разам» арганізаваў урачыстасці ў Вільні.

Спадар Нюнька паведаміў, што ўрад Літвы прыслухаўся да просьбаў беларусаў і пастанавіў падчас рэканструкцыі Лукіскай плошчы захаваць крыж і пліту на месцы страты Каліноўскага.

Аляксандр Мілінкевіч у сваім выступе сказаў: «Каліноўскі — апостал незалежнасці і свабоды Беларусі, адна з самых вялікіх постацяў беларускага пантэону. Ён быў прарокам, калі казаў, што толькі тады беларускі народ будзе вольны, калі маскаля над ім не будзе. За 150 гадоў імперская палітыка Расеі не змянілася, што паказваюць падзеі ва Ўкраіне.

Вітаўтас Ландсбэргіс сказаў, што ён добра разумее беларускую мову іншых выступоўцаў, і хоць сам гаварыць на ей не можа, затое ўмеў ягоны бацька, які дэкламаваў «Дудку беларускую».

«Каліноўскі — святы чалавек, герой Літвы й Беларусі. Наколькі ён дарагі беларусам, настолькі дарагі й літоўцам… Цяпер найбольшая падтрымка патрэбная ўкраінскаму народу. Украіна павінна вытрымаць націск імперыі, супраць якой змагаўся Кастусь Каліноўскі. І перамога Ўкраіны будзе дабром для Беларусі», — сказаў Ландсбэргіс.

Прадстаўнік кіеўскага Майдану, малады хлопец Астап Вакалюк зазначыў: «Міхаіл Жызнеўскі — герой не толькі Украіны й Беларусі, бо ён змагаўся і загінуў за волю ў 26 гадоў, як і Кастусь Каліноўскі на гэтым пляцы. Мы ў Кіеве добра разумеем, што Украіна стане вольнай толькі тады, калі ўпадуць рэжымы ў Маскве і Менску».

Ушанаванне памяці Каліноўскага завяршылася канцэртам-рэквіемам у актавай зале Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве34

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Спікер армянскага парламента: Арменія можа выйсці з АДКБ і ЕАЭС, калі Масква будзе ісці на абвастрэнне4

«Прабачце мне, даследчыкі, за ўсё». Фёдар Паўлючэнка адказаў Уладзіславу Чаховічу23

Бацька дарадцы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага працуе ў кіраўніцтве выканкама? Не, гэта не так20

«70 заказаў на дзень». Беларуска выпякае ў Варшаве велікодныя булкі, якія здзіўляюць палякаў3

У Непале горныя праваднікі правакавалі «горную хваробу» ў турыстаў, каб на гэтым узбагачацца

Ведаеце лубін? Навукоўцы з Мінска распрацавалі катлеты з яго. Але самі не гатуйце ні ў якім разе!1

Беларускае тэлебачанне пакажа велікодныя каталіцкія набажэнствы1

Гінулі ад паводкі, але выратаваліся пераездам. Як цяпер жывецца ў Беларусі турападобным быкам2

Сілавікі заняліся заснавальнікамі дабрачыннага фонду «Цуд дзецям». Сцвярджаюць, што яны махляры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве34

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць