Усяго патроху2626

Кітаянка стала першай прыгажуняй БДУ

У Мінску прайшоў конкурс «Miss International BSU — 2014»

У Мінску адбыўся конкурс прыгажосці студэнтак БДУ «Miss International BSU - 2014». Дзесяць прадстаўніц з розных краін змагаліся за званне самай прыгожай. Дзяўчыны расказвалі пра сябе, дэфілявалі, танцавалі, спявалі і нават малявалі.

У сярэдзіне лютага прайшоў кастынг, дзе былі адабраныя дзесяць удзельніц конкурсу. Паўтара месяца дзяўчаты з Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кітая і Туркменістана рыхтаваліся да «Miss International BSU — 2014».

У барацьбе за званне найлепшай трэба было прайсці некалькі выпрабаванняў: два дэфіле, віктарыну і творчы конкурс.

Конкурс пачаўся з прадстаўлення ўдзельніц. Потым быў наступны этап конкурсу — віктарына. Дзяўчаты з розных факультэтаў расказвалі пра свае хобі, планах на будучыню, адукацыю. Напрыклад, Авадан Куртгельдыева з Туркменістана сказала, што хоча павезці часцінку Беларусі ў родную краіну. Лю Чан з Кітая распавяла аб захапленні кунг-фу і куміра Джэкі Чана, туркменка Хатыджа Чарыева падзялілася, што для яе значыць творчасць.

Кацярына Бандарэнка з Казахстана, студэнтка факультэта радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій, распавяла, чаму выбрала гэты факультэт:

«Я родам з Казахстана. Як вядома, казахі здаўна качавалі. Яны не спыняліся надоўга на адным месцы. Яны ўвесь час былі ў пошуку, у руху. Напэўна, гэтая рыса продкаў праз столькі пакаленняў перадалася мне. Я заўсёды адкрыта для новых ведаў. Навошта зацыклівацца на нечым адным, бо ў свеце столькі ўсяго цікавага. Сэнс жыцця — у тым, каб атрымліваць ад усяго задавальненне, быць шчаслівай, нягледзячы ні на што».

Кітаянка Чжан Лэй, студэнтка аддзялення расейскай мовы філалагічнага факультэта БДУ, вучыцца ў Мінску другі семестр. Дзяўчына падзялілася сваімі ўражаннямі ад краіны:

«Перад тым, як ехаць у Беларусь, я краем вуха чула, што ў Беларусі ёсць больш за тысячу спосабаў гатаваць бульбу. Я была здзіўленая. Мне стала цікава, што гэта за краіна».

«Сапраўды, тым, хто прыязджае ў іншую краіну, першы час вельмі цяжка прызвычаіцца, таму што культура і звычкі краін моцна адрозніваюцца. Але выкладчыкі і сябры ў Беларусі дапамаглі хутчэй адаптавацца. Мне падабаецца, што ў Мінску заўсёды ёсць дзе пагуляць, шмат паркаў. Я магу схадзіць у тэатр, на выставу. Шкада, што зусім хутка мне прыйдзецца з'ехаць з Беларусі. Але калі будзе магчымасць, я абавязкова вярнуся ў Беларусь, вучыцца або працаваць», — кажа студэнтка.

Два гады таму конкурс « Miss International BSU» праходзіў ўпершыню. У ім прымалі ўдзел дзяўчаты з Нігерыі, Туркменістана, Кітая і Японіі. Пераможцай стала прадстаўніца Туркменістана.

Больш за ўсё эмоцый і здзіўлення у гледачоў выклікаў творчы конкурс. Дзяўчаты танчылі, спявалі на розных мовах, ігралі на традыцыйных музычных інструментах, чыталі маналогі, малявалі Мэрылін Манро.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы11

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Атака беспілотнікаў на Падмаскоўе: двое загінулі, гарыць нафтабаза1

Трамп дапусціў знішчэнне двух буйных гарадоў ЗША падчас вайны з Іранам7

Сучасныя метады судовай экспертызы паказалі: першыя цары Егіпта маглі адпраўляцца ў замагільны свет не адны2

Украінскага дэпутата Ганчарэнку выключылі з фракцыі «Еўрапейская салідарнасць»10

Праўрадавыя сілы ў Емене заявілі пра вяртанне кантролю над Баб-эль-Мандэбскім пралівам4

«Украіна дае вам крылы». Ва ўкраінскіх Вайскова-марскіх сілах з'явілася беларуская спецрота7

Трамп: У росце цэн на бензін вінаватыя Украіна і амерыканскія дэмакраты14

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы11

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць