Свет99

Былы кіраўнік спецназа Малдовы: Цяпер няма таго патрыятызму, што быў у 1992. Кішынёў могуць захапіць

Праблемы, якія могуць быць справакаваныя расійскімі спецслужбамі ў Адэсе, могуць закрануць і Рэспубліку Малдова. Ваенныя эксперты кажуць, што кішынёўскія ўлады не мабілізаваліся, і лічаць, што краіна не зможа супрацьстаяць у выпадку вайны.

«Так было і ў 1992 годзе [пачатак Прыднястроўскага канфлікту]. Улады адпачывалі і забаўляліся, замест таго каб быць напагатове па ўсёй краіне. Абмежаваліся толькі заявай, што яны не прызнаюць краіну-здань», — успамінае генерал у адстаўцы Антон Гамурар. Былы кіраўнік Брыгады паліцыі спецыяльнага прызначэння «Fulger» кажа, што ў адрозненне ад вайны на Днястры два дзесяцігоддзі таму, сёння мала хто возьме ў рукі зброю, каб абараняць краіну.

«На жаль, у нас няма патрыятызму 1992 года, каб мабілізаваць людзей. Большасць працаздольных мужчын зарабляюць сабе на жыццё за мяжой, засталіся ветэраны і моладзь. У войску служаць у асноўным маладыя людзі з вёсак, з бедных сем'яў.

Яны не гатовыя ні фізічна, ні псіхалагічна. У МУС, акрамя спецназа, войскі камісарыятаў і карабінераў не маюць ваеннай падрыхтоўкі. Што яны могуць зрабіць, калі страляюць раз у тры гады ці нават ніколі не страляюць?», — пытаецца афіцэр.

Гэта ў той час як, па яго словах, войскі з Прыднястроўя (сепаратысцкай рэспублікі, 14-й арміі і «расейскіх турыстаў» апошняга часу) у тры разы больш, чым у Рэспубліцы Малдова.

«Між тым мы ліквідавалі ваенна-паветраны флот, ракетную сістэму і іншую ваенную тэхніку і нічым іх не заменяць. Горш за ўсё тое, што мы аддалі Аэрапорт Кішынёў расейцам. Зараз у іх адкрыты шлях, так што яны могуць прыляцець на Іл-76, перакінуць некалькі паветрана-дэсантных падраздзяленняў і ўсё, Кішынёў гатовы! У пэўнай ступені мы зможам адказаць, але як доўга?», — песімістычна адзначае Антон Гамурар.

Былы камандуючы зазначае, што той жа расійскі спецназ, як і ў Прыднястроўі, цяпер змагаецца супраць украінцаў. Ён не выключае, што расейцы зоймуць Адэсу і дойдуць да Малдовы.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў33

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША10

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць