Меркаванні3838

Код беларусаў — траўма

Піша Сяргей Харэўскі.

Так… Пра культурныя коды беларусаў.

Што нас моцна вылучае з астатніх? Незагойныя траўмы, што наносіліся нам з пакалення ў пакаленне.

Мяне выхоўвалі бацькі, якія нарадзіліся ў 1930-я гады, на чыё дзяцінства і юнацтва прыпала панаванне сталіністаў і нацыстаў.

Маіх бацькоў выхавалі іх бацькі, на чый лёс выпалі рэвалюцыі і тры акупацыі.

Маіх дзядоў выхоўвалі іх бацькі, на чыёй памяці былі часы прыгону і паўстання 1863…

Які досвед вынесла мая сям'я? Перадусім, здатнасць выжыць пры любой уладзе, прастасавацца да любых абставінаў, глядзець на будучыню з асцярожным песімізмам, не выказваць сваіх поглядаў, не вылучацца сярод іншых, не бегчы наперад астатніх.

Пры цары, немцах, саветах інакш было не выжыць. Для апошніх трох пакаленняў маіх продкаў такія метафізычныя паняткі як свая Вера, свая Айчына ці свая Культура, не былі тым, дзеля чаго можна было ахвяравацца. Бо хто ахвяраваўся – непазбежна гінуў або быў выгнаны.

Нас вучылі нават не жыць, а выжываць, дакладней – ужывацца ў любую рэчаіснасць, прыстасоўвацца. Таму большасць беларусаў гатовыя ахвяравацца перамогаю дзеля асабістага спакою. І гэтая рыса была неабходнай для выжывання маіх продкаў!

Культурны код вызначае комплекс стэрэатыпаў у грамадскай свядомасці. Гэта калектыўнае несвядомае — тое, што выяўляецца ва ўчынках. Культурны код вызначае народную псіхалогію й дапамагае разумець сацыяльныя паводзіны, масавыя рэакцыі.

Хто «вылазіў» – гінуў. А не гінулі тыя, хто прыстасоўваўся і «не вылазіў».

Які вопыт беларусы ХХ стагоддзя вымушаны былі перадаваць наступным пакаленням? Згодніцтва, прыстасаванства, гатовасць да калабарацыі — натуральная ахоўная рэакцыя на атрыманыя і (sic!) яшчэ чаканыя траўмы.

Я належу толькі да першага пакалення беларусаў, што не зведала страху голаду. Але й на маё пакаленне прыпаў Чарнобыль. Нас усіх таксама траўмуюць і развагі пра нашу мову.

Мы не строім планаў на пакаленні, такое недаступна беларусам! Напрыклад, пра тое, як будуць жыць унукі…

На шляху да праўдзівага загойвання нашых траўмаў, пераадольвання комплексу бяссільных, трэба, зразумець адкуль гэтыя фобіі ўзяліся ў кожнага з нас. Зразумеўшы іх прыроду, крытычна ацэньваючы перададзены нам негатыўны досьвед пакаленняў, мы зможам мысліць пазітыўна. Трэба персанальна адчуць сябе самім сабою, выславіць свае ўласныя жаданні! Важна быць шчырымі з самім сабой, ацэньваючы тое, што адбываецца ў нашым супольным жыцці сёньня. Калі сёння на акалічнасці жыцця ўплываюць цяжкія ўспаміны, чужыя паводзіны і лад думак, ўласныя хвараблівыя пачуцці, што засталіся ў спадчыну з мінулага, важна сумленна прызнаць іх наяўнасць і шукаць спосабаў іх пазбыцца. 

Вызваленне - працэс індывідуальны. Хочаш быць іншым – проста дай самому сабе адказы на балючыя пытанні.

Каментары38

Цяпер чытаюць

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч33

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

На вучэннях на Віцебшчыне ловяць людзей з заплечнікамі і джыпы, якія «збіраюцца прарваць мяжу»6

Стральба паміж ГУР і СБУ. Хто стаў прычынай канфлікту?22

«Меркавана, загінуў. Эвакуяваць немагчыма». Мінскі аддзелачнік Аляксей не вернецца з вайны супраць Украіны9

Момант жорсткага ДТЗ у Гродне трапіў на ВІДЭА: 18‑гадовы кіроўца, ратуючыся ад сутыкнення, некалькі разоў перакуліўся6

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі21

«Журфак па суботах» у Варшаве і Вільні абвяшчае новы набор10

Лукашэнка загадаў «добра страсянуць» школьнікаў і «чаго б гэта ні каштавала, цалкам страсянуць» школы32

На паляванні пад Гроднам егер застрэліў паляўнічага10

Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу са спікерам і дэпутатамі Сейма Літвы. Што абмяркоўвалі?20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч33

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць