«Данецкая народная рэспубліка» забараніла ўезд на сваю тэрыторыю Абаму, Меркель, Эштан
«Данецкая народная рэспубліка» забараніла ўезд і пралёт над сваёй тэрыторыяй прэзідэнту ЗША Бараку Абаму, канцлеру Германіі Ангеле Меркель, вярхоўнаму прадстаўніку ЕС па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Кэтрын Эштан і прэм'ер-міністру Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран.
Тэкст адпаведнай пастановы апублікаваны ў Twitter ДНР.
Уязныя санкцыі супраць Абамы і Меркель ужытыя ў сувязі з падтрымкай з іх боку антытэрарыстычнай аперацыі ва Украіне, а супраць Эштан — «за халатнасць у выкананні сваіх абавязкаў, якая дазволіла неанацыстам пачувацца беспакаранымі, што прывяло да злачынстваў супраць чалавечнасьці ў Адэсе».
Пры гэтым Абаму забаронены ўезд да лістапада 2014 г., а Меркель і Эштан — да верасня 2014 уключна.
Кэмеран уключаецца ў спіс ўмоўна, без прымянення санкцый на практыцы, «з прапановай абдумаць сваё стаўленне да кіеўскай хунце».
Каментары