Меркаванні4545

Андраш Рац: Беларусь не змагла б адказаць на гібрыдную вайну нават так, як украінцы

Такую думку венгерскі палітолаг выказаў на канферэнцыі «Беларусь на авансцэне Еўразіі: між Масквой і Кіевам», што адбываецца 31 мая — 1 чэрвеня ва Універсітэце Лазарскага ў Варшаве.

Гэта 7-я такая канферэнцыя на беларускую тэматыку ў прыватным польскім універсітэце, дзе навучаецца шмат беларускіх студэнтаў-платнікаў.

Якія высновы можна зрабіць з Еўрамайдану?

«У адрозненне ад каляровых рэвалюцый, Еўрамайдан не быў звязаны з выбарамі. Пратэсты могуць выбухнуць у любы час, і неабавязкова патрэбна, каб іх арганізоўвалі палітычныя партыі. Прычым Еўрамайдан выбухнуў спантанна, за ім не стаялі замежныя сілы», — адзначае Андраш Рац.

На думку Раца, нашмат важнейшыя тыя замежнапалітычныя высновы, якія можна зрабіць з украінскай сітуацыі.

Як аказалася, «Расія не толькі гатовая дэстабілізаваць сітуацыю ў суседніх краінах і парушаць устаноўленыя межы, але і ганарыцца такімі сваімі дзеяннямі». Масква, як аказалася, гатовая ўжываць інструмент «гібрыднай вайны» ў замежнай палітыцы ў дадатак да традыцыйных інструментаў. «І няма яснай стратэгіі, як абараняцца ад гібрыднай вайны», — кажа Рац.

У той жа час падзеі ва Украіне паказалі, што «некалькі сотняў дыверсантаў ці штурмавікоў могуць захапіць шмат будынкаў і выклікаць вялікі хаос, але не здольныя ўтрымаць тэрыторыю даўжэйшы час ад наступу рэгулярнай арміі», — кажа Рац. Асабліва калі ўкраінскія ўлады могуць абаперціся на вялікую частку грамадства і на міжнародную супольнасць.

Падзеі ў Данбасе паказалі, што для прадухілення гібрыднай вайны патрэбная моцная мяжа, каб у краіну не пранікала зброя.

Але Беларусь не мае мяжы з Расіяй, адзначае Рац.

Украінскія падзеі таксама паказалі, што «сілавыя структуры былі масава інфільтраваныя расійскімі агентамі», — адзначае Рац.

У выніку кіраўнік Чарнаморскага флота Украіны заклікаў маракоў перайсці пад сцягі Расіі. Пасля здраднікамі аказаліся высокапастаўленыя афіцэры группы «Альфа», у выніку чаго пад Славянскам загінуў кіраўнік гэтай структуры.

На думку Раца, сітуацыя з сілавікамі ў Беларусі можа быць або такая ж кепская, або яшчэ горшая.

Венгерскі палітолаг робіць выснову, што на сёння Беларусь застаецца мала слаба абароненай ад пагрозы з усходу.

Калі Масква ў той ці іншы момант вырашыць ліквідаваць беларускую дзяржаўнасць, Беларусі няпроста будзе бараніцца.

Каментары45

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт24

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Сотні беларусаў аформілі на сябе банкаўскія карткі, каб прадаць іх расійскім махлярам1

Акіян страчвае свае «трапічныя лясы». Прагнозы навукоўцаў невясёлыя

У Мінску гатовыя плаціць шэф-кухару 16,5 тысячы рублёў

Бацьку Меган Маркл абвінавацілі ў сэксуальным гвалце над дзецьмі. Яна не стала маўчаць2

У Ізраілі мяняецца цэнтр цяжару. Выхадцы з арабскіх краін пераважаюць над выхадцамі з Еўропы — гэта можа адбіцца і на палітыцы2

Зяленскі: Трохбаковая сустрэча Украіны, ЗША і Расіі мае адбыцца ў пачатку лістапада

Прышчэпкі ад грыпу можна зрабіць ужо амаль месяц, але вакцыны пакуль толькі расійскія1

Закрылі яшчэ адзін збор амаль на 2 мільёны даляраў для хворага дзіцяці1

У Беларусі стварылі мясную катлету, максімальна набліжаную да рыбы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт24

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць