Усяго патроху33

Навукоўцы высветлілі, што аб'ядноўвае крэатыўных людзей

Ці можна стаць крэатыўнай асобай, альбо гэта прыродны дар? Адказ знайшлі шведскія навукоўцы. Яны высветлілі, што ўсіх творчых людзей аб'ядноўвае агульная рыса.

Так, паведамляецца, што ва ўсіх творчых асоб амаль аднолькава адбываецца мазгавая інтэграцыя, г.зн. працэс развіцця мозгу. Пры гэтым такі чалавек характарызуецца шырокімі поглядамі на жыццё і адкрытасцю, імкненнем да навучання. Больш за тое, эксперты высветлілі, што калі ў людзей, схільных да творчасці, узнікаюць негатыўныя эмоцыі, то яны не абсякаюць новыя напрамкі інтарэсаў. Чагосьці падобнага спрабуюць дасягнуць у трансцэндэнтальнай медытацыі, мэта якой — канцэнтрацыя на знешнім поспеху і ўнутранай радасці.

У новым даследаванні асаблівасцяў мозгу ўдзельнічаў 21 добраахвотнік. Ва ўсіх удзельнікаў пасля праходжання тэсту крэатыўнага мыслення быў вынік ад 70 да 90%. Затым усім ім зрабілі электраэнцэфалаграфію, якая правярае пачуццё ўзгодненасці, хуткасць апрацоўкі інфармацыі і прыняцця рашэнняў. Такім чынам, даследчыкі прасачылі, як праходзіла мазгавая інтэграцыя ў гэтых людзей. Лепшы вынік паказалі тыя, хто атрымаў высокія балы па творчым тэсце.

Максімальна творчыя асобы хутчэй і лепш апрацоўвалі атрыманую інфармацыю, прымалі правільныя рашэнні, а таксама адчувалі сваю перавагу і тое, што яны кантралююць сітуацыю.

Цяпер навукоўцы маюць намер высветліць, як можна максімальна проста, але эфектыўна палепшыць паказчыкі мазгавой інтэграцыі.

Каментары3

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць