Навука і тэхналогіі44

10 тэхналагічных трэндаў, якія зробяць наша жыццё лепшым

На аснове аналітычных справаздач Google, KPMG і NASSCOM мы склалі спіс тэхналагічных трэндаў, якія ўжо змянілі наша жыццё, а ў самай хуткай будучыні акажуць самы істотны ўплыў на наш лад жыцця, звычкі, вядзенне бізнэсу, прыватнае жыццё.

Чым тэхналогіі могуць нам дапамагчы і якімі інавацыямі мы ўжо карыстаемся — адказы ў артыкуле.

1. Бесперапыннасць бізнэсу.

Сёння відавочна, што ў працы кампаніі не можа быць выходных, адпачынкаў або прастояў з-за няспраўнасці абсталявання і непрацуючых праграм. Бізнес-працэсы адбываюцца бесперапынна, а не так, як у савецкіх крамах і ў сферы абслугоўвання. Пры гэтым, калі раней лічылася, што забяспечваць бесперапыннасць бізнэсу для малых прадпрыемстваў вельмі затратна — трэба плаціць супрацоўнікам за працу ў пазаўрочны час, набываць дарагое абсталяванне і праграмы, — то зараз усё змянілася.

Робяцца ўсё больш папулярнымі тэхналогіі, якія даюць магчымасць любому супрацоўніку працаваць аддалена і не дапускаюць поўнага адключэння актываў кампаніі ў выпадку збою. Перш за ўсё, гаворка ідзе пра сэрвісы бесперапыннай камунікацыі, такія, як Microsoft Lynk, магчымасць аддаленай працы з карпаратыўнай поштай, бухгалтарскімі праграмамі і іншым ПЗ, дзякуючы размяшчэнню іх у інтэрнэт. У любым месцы, у любы час праз ноўтбук, планшэт ці мабільны тэлефон можна правяраць пошту, атрымліваць файлы, захоўваць іх у агульным доступе, працаваць у праграмах і займацца звыклымі справамі.

2. Дроны паўсюль.

Аўтаномныя, мініяцюрныя лятальныя машыны не з'яўляюцца чымсьці новым. Але яны становяцца папулярнымі як ніколі раней. Неўзабаве дасягненні ў галіне робатабудавання зробяць неба заселеным дронамі, якія будуць выкарыстоўвацца для самых розных патрэб: дастаўкі тавараў, набытых у інтэрнэт-крамах, прадуктаў харчавання ў галадаючыя краіны, сачэння і іншых. А самакіравальныя машыны хутка будуць здольныя самі дастаўляць сябе і нас заадно да патрэбнага месца прызначэння, запаркавацца і стаць у гараж. Яны разлічаць лепшы маршрут, час у шляху, прадугледзяць усе нюансы, пабачаць небяспекі і перашкоды. Большасць еўрапейскіх дарог ужо сёння гатовыя для самакіравальнага дарожнага трафіку.

3. Сумяшчэнне асабістых і карпаратыўных прылад.

Паводле даследаванняў Cisco, толькі ў Расіі 55% працаўнікоў разумовай працы так ці інакш выкарыстоўваюць канцэпцыю BYOD (Bring your own device — прынясі сваю прыладу), што значыць выкарыстанне асабістых мабільных прылад у працоўных мэтах. Паняцце «быць на працы» набывае новае значэнне. Hyper-connected — так называюць людзей, якія нават у сне трымаюць смартфон у руках. Першае, што чалавек робіць, прачнуўшыся, — правярае працоўную пошту. І апошняе, што ён робіць перад сном, — таксама правярае працоўную пошту.

Працаваць дзе заўгодна без прывязкі да пэўнай прылады дазваляюць вырашэнні па сумяшчальнасці працоўнага і асабістага профілю на адным дэвайсе. Супрацоўнік зможа атрымаць доступ да дакументаў кампаніі, кантактаў, пошты незалежна ад таго, дзе ён знаходзіцца. Кампанія Samsung ужо сёння ўсталёўвае на свае прылады абалонку Knox, якая прызначана для забеспячэння бяспекі дадзеных для працы з працоўнага і асабістага профілю.

4. Перамога мабільных тэхналогій.

Настольныя і мабільныя прылады больш не ўяўляюць сабой прынцыпова розныя класы з пункту гледжання ўзаемадзеяння з карыстальнікамі. Цяпер мабільныя тэхналогіі патрабуюць да сабе не меншай увагі, чым настольныя (і ў найбліжэйшай будучыні, хутчэй за ўсё, будуць патрабаваць нават большай увагі). І кампаніі, якія робяць крок у напрамку мабільных прылад, могуць разлічваць не толькі на падтрыманне, але і на вяртанне некаторай часткі аўдыторыі, той, якая яшчэ не паспела перамахнуць да канкурэнтаў. Большая частка буйных кампаній ужо распрацавала сайты, адаптаваныя для экранаў розных прылад. Адносна малога і сярэдняга бізнэсу пытанне ўжо заключаецца нават не ў тым, ці будуць яны падтрымліваць мабільныя прылады, а ў тым, калі яны да гэтага прыйдуць.

5. Дапоўненая рэальнасць (AR).

Гэтым тэрмінам называюць сімбіёз нашай рэальнасці і віртуальнай, камп'ютарнай. Гэта тэхналогіі будучыні, якая ўжо наступіла. AR можа выкарыстоўвацца дзе заўгодна — віртуальная прымерачная, навігацыйны шлях, гульні. Самы папулярны прыклад дапоўненай рэальнасці — Google Glass — акуляры дапоўненай рэальнасці, распрацаваныя кампаніяй Google, з'яўляюцца аўтаномнай прыладай, кіраванай з дапамогай голасу і жэстаў. Яны робяць фатаграфіі, здымаюць відэа, робяць пазнакі, наносяць паказальнікі і прапануюць дадатковую інфармацыю. Oculus Rift — шлем віртуальнай рэальнасці з шырокім полем зроку, нізкай затрымкай і ўмераным коштам. Шырока выкарыстоўваецца ў гульнявых мэтах, а нядаўна прыняты на ўзбраенне для танкістаў ў некаторых еўрапейскіх краінах.

6. Воблачныя сэрвісы.

«Аблокі» — самы абмяркоўваны трэнд апошніх гадоў. Воблачныя вылічэнні ўваходзяць у лік прыярытэтных напрамкаў развіцця IT розных краін. Воблачныя вылічэнні — гэта бізнэс-мадэль, згодна з якой карыстальнік аплачвае толькі рэальна спажываныя ім камп'ютарныя рэсурсы. Пры гэтым ён карыстаецца звыклымі камп'ютарнымі праграмамі праз свой інтэрнэт-браўзер. Прадпрыемствам больш не трэба купляць дарагое камп'ютарнае абсталяванне, яны могуць арандаваць яго ў «воблака», гэта значыць — у інтэрнэце: захоўваць там велізарныя масівы дадзеных, размяшчаць праграмы з сумесным доступам. Паводле адной з канцэпцый, воблачныя вылічэнні ў самай хуткай будучыні ператворацца ў такую ж звыклую паслугу, як камунальная служба, якая будзе даваць ІТ-паслугі для прыватных і карпаратыўных кліентаў. У нашай краіне першае публічнае воблака з'явілася ў 2010 годзе. Яго стваральнік — адзіны эксперт па пабудове аблокаў у нашай краіне — кампанія ActiveCloud.

7. Big data.

Кожны год кампаніі і асобныя людзі генеруюць мільёны тэрабайт інфармацыі. Дадзеныя, якія належным чынам прааналізаваныя і выкарыстаны, могуць ператварыцца ў непераможную канкурэнтную перавагу. Big Data могуць дапамагчы прадаўцам прадказаць пакупніцкія паводзіны і паведаміць, як яны здзяйсняюць куплі; банкам — адсеяць ашуканскія аперацыі; а ўрад можа выкарыстоўваць іх для аказання паслуг непасрэдна сваім грамадзянам.

8. Разумны дом.

Сёння «разумны дом» — гэта разнастайныя сістэмы кіравання асвятленнем, бяспекі, кантролю доступу ў жыллё, рэгулявання мікраклімату, механізацыі гаражных дзвярэй, кіравання жалюзі, электронікі для хатніх забавак. Для кіравання домам проста і зручна выкарыстоўваць сучасныя гаджэты, такія як смартфоны і планшэты. Разумныя вырашэнні дапамагаюць эканоміць электраэнергію, ваду і электрычнасць, засцерагчыся ад рабаванняў і кантраляваць дзяцей.

9. «Воблачныя» сховішчы дадзеных для мабільных карыстальнікаў.

Карыстальнікі па ўсім свеце пачынаюць актыўна перамяшчаць дадзеныя з персанальных сістэм захоўвання, мабільных тэлефонаў у «воблакі», гэта значыць, у Інтэрнэт. Гэта дазволіць павялічыць аб'ём выкарыстаных асабістых дадзеных і спросціць доступ да іх. Напрыклад, кампанія МТС у Беларусі запусціла паслугу МТС Дыск-сэрвіс, які дазволіць хутка перанесці дадзеныя на новы тэлефон, скапіяваць файлы з працоўнага камп'ютара на хатні, мець доступ да патрэбных файлаў, фота, відэа пад рукой, з любой прылады. Дастаткова ўсталяваць дадатак «МТС Дыск» на свой смартфон або камп'ютар.

10. Сацыяльныя медыя.

Быць у сацыяльных медыя стала абавязковым для ўсіх арганізацый, ці то банкі, крамы або ўрад. Больш за мільярд чалавек сёння карыстаюцца сацыяльнымі сеткамі, каб атрымаць параду аб куплі, водгук пра будучага працадаўцу, месцы адпачынку і іншае. У той час як большасць прадпрыемстваў выкарыстоўваюць сацыяльныя медыя для камунікацый з кліентамі, шматлікія кампаніі пачалі выкарыстоўваць сацыяльныя медыя ў тандэме з продажамі і маркетынгам. Сілу сацыяльных медыя сёння цяжка пераацаніць, бо народная любоў можа падняць да нябёсаў, а гнеў — знішчыць без следу. Колькасць за тыдзень рускамоўных паведамленняў у розных сацыяльных медыя прыкладна наступная:

• Укантакце: 13 млн паведамленняў;
• Твітар: 37,5 млн паведамленняў;
• LiveJournal: 640 000 паведамленняў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро4

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

Маці дзяўчынкі, якая згубілася ў Гродне, знайшлі. Але яе паводзіны пасля знікнення дачкі здзіўляюць3

У Мінску п'яны мужчына абрабаваў такую ж жанчыну. Цяпер будзе плаціць штраф1

У фінал Кубка Украіны па футболе выйшла каманда з другога дывізіёна, якая за ўвесь турнір забіла два мячы. Як так атрымалася?

У Афрыцы сланы затапталі амерыканскага мільянера, які прыехаў паляваць на антылоп5

Віктар Орбан адмовіўся прыняць дэпутацкі мандат1

Уіткаф і Кушнер да Ісламабада не даехалі. Трамп растлумачыў чаму3

Навапалачанін завербаваўся ў расійскае войска і паехаў ваяваць. Цяпер яго шукае дачка6

Дэпутатка расказала, хто і дзе есць сыр з чарнобыльскіх рэгіёнаў7

У В'етнаме знайшлі пячору з вадаспадам вышынёй 350 метраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро4

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць