Улада77

Лінкявічус: Ёсць паслядоўная пазіцыя Беларусі наконт анексіі Паўднёвай Асеціі, Абхазіі, Крыма

«Вызваленне Алеся Бяляцкага — гэта важны станоўчы крок, які мы вітаем. Але гэтага, вядома, недастаткова», — заявіў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус у эксклюзіўным інтэрв'ю БелаПАН паводле вынікаў свайго двухдзённага рабочага візіту ў Беларусь.

Міністр падкрэсліў, што галоўнай мэтай яго візіту была магчымасць абмеркаваць беларуска-літоўскія адносіны і «той дыялог, які вядзецца паміж Беларуссю і Еўрасаюзам». 

«Не з'яўляецца вялікім сакрэтам, што ў бакоў ёсць розніца ў ацэнках і поглядах на многія рэчы. Існуюць такія праблемы, якія доўгі час не вырашаюцца. Але ўсё ж ёсць некаторыя пазітыўныя, скажам, моманты з нашага пункта гледжання. Усё яшчэ не вырашанае пытанне палітзняволеных, якое мы заўсёды ўздымаем, але вызваленне Алеся Бяляцкага мы лічым крокам у пазітыўны бок». 

Як паведаміў Лінкявічус, пытанне аб вызваленні беларускіх палітзняволеных уздымалася на яго сустрэчах з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам і міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. 

«Трэба яшчэ некалькі захадаў зрабіць, каб зняць важную перашкоду (наяўнасць палітзняволеных), якая замінае дыялогу і таму, каб мы маглі выкарыстоўваць нашы адносіны на карысць, для эканамічных, культурных і іншых сувязяў», — сказаў літоўскі міністр. 

Гаворачы пра іншыя пазітыўныя моманты ў адносінах з Беларуссю, Лінкявічус адзначыў: заходнія партнёры высока цэняць той факт, што «ёсць паслядоўная пазіцыя Беларусі наконт анексіі Паўднёвай Асеціі, Абхазіі, Крыма». 

«Мы таксама адчуваем, што ёсць пазітыўны погляд на праграму «Усходняе партнёрства», — дадаў кіраўнік МЗС Літвы. — Вядуцца перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму, што прывядзе да зніжэння кошту віз. На сустрэчах я яшчэ раз узгадаў пра наш настрой наконт спрашчэння візавага рэжыму на прыгранічных тэрыторыях (пагадненне аб малым прыгранічным руху)». 

«Думаю, што ўсе гэтыя пытанні мы зможам прасунуць наперад шляхам дыялогу. Мае сустрэчы і з вашым прэм'ер-міністрам, і з маім калегам — міністрам замежных спраў прайшлі вельмі адкрыта. Мы не абышлі ніякія пытанні з тых, што нас хвалююць, нічога не пакінулі ў баку, усё спрабавалі абмеркаваць», — сказаў Лінкявічус. 

Паводле яго слоў, неабходна «шукаць такія пункты сутыкнення, дзе можна ўсе пытанні вырашаць сумесна» — і ў кантэксце дыялогу Беларусі з ЕС, і ў кантэксце двухбаковых адносінаў з Літвой. 

Кіраўнік літоўскага знешнепалітычнага ведамства таксама адзначыў, што ў межах візіту ў Мінск сустрэўся з прадстаўнікамі апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і сваякамі палітзняволеных. «Мы пастаянна з імі сустракаемся, мы размаўляем аб тым, якія ў іх патрэбы, якія праблемы. Гэтая сустрэча была вельмі адкрытая, як і заўсёды. Гэтыя кантакты вельмі цэнныя, і мы будзем іх падтрымліваць і ў будучыні», — падкрэсліў Лінас Лінкявічус.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць