Свет99

У Піцер вязуць параненых вайскоўцаў. А загінулым «дыягнастуюць» інсульты

Каля сотні параненых вайскоўцаў даставілі ў Санкт-Пецярбург.

Пра гэта паведаміла член Савета пры прэзідэнце Расіі па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека і старшыня «салдацкіх маці Санкт-Пецярбурга» Эла Палякова у тэлефоннай размове з «Дождем».

«Прыйшоў борт з вельмі вялікай колькасцю параненых у ваенна-медыцынскую акадэмію», — распавяла яна. Гаворка ідзе пра Ваенна-медыцынскую акадэмію імя С.М. Кірава ў Санкт-Пецярбургу.

Паводле яе інфармацыі, на борце было каля сотні параненых вайскоўцаў. Дзе і пры якіх абставінах яны атрымалі раненні, ёй пакуль невядома. Яна пераправярае гэтую інфармацыю.

Як вядома, у вёсцы Выбуты пад Псковам раніцай 25 жніўня адбылося пахаванне дэсантнікаў, якія загінулі пры невядомых абставінах.

Журналіст расійскага тэлеканала Уладзімір Роменскі, які адправіўся ў Пскоў і зняў кадры на могілках у Выбутах, сутыкнуўся з пагрозамі ў свой адрас ад невядомых людзей, якія параілі яму не спрабаваць нічога высветліць.

У эфіры тэлеканала «Дождж» Роменскі распавёў пра тое, як адрэагавалі сваякі загінулых на з'яўленне журналістаў і чаму амаль усім прадстаўнікам СМІ, якія прыехалі ў Пскоў, паступаюць пагрозы ад невядомых, інфармуе news.еizvestia.com.

Журналіст распавядае, што прычынамі смерці, якія афіцыйна паказваюцца ў дакументах вайскоўцаў, з'яўляюцца інфаркт і інсульт, нягледзячы на тое, што некаторыя загінулыя былі зусім маладымі людзьмі.

26 жніўня стала вядома, што Палякова і другі член Савета Сяргей Крывенка накіравалі запыт у Следчы камітэт з просьбай правесці расследаванне абставінаў гібелі кантрактнікаў 18-й мотастралковай брыгады (в/ч 27777), ураджэнцаў Дагестана.

Паводле афіцыйнай версіі, яны загінулі на палігоне ў Растоўскай вобласці 9 і 11 жніўня.

Як патлумачыла Палякова, двухтыднёвая затрымка з накіраваннем запыту следчым была звязана з неабходнасцю пераправерыць інфармацыю.

Каментары9

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць