Свет1212

Уладзімір Парасюк: У расейскім палоне чачэнцы прымушалі здымаць крыжы

Камандзір 4-й роты батальёна «Дняпро», легендарны сотнік Уладзімір Парасюк распавёў пра сваё знаходжанне ў расійскім палоне, а таксама пра цікавае становішча, у якім апынаюцца расійскія салдаты на тэрыторыі Украіны.

Калі іх захапілі ў палон, Парасюку з дапамогай пабрацімаў па зброі ўдалося выдаць сябе за памочніка медыкаў. Ён ехаў у машыне, у якой везлі медыкаменты. А каб яго не пазналі з твару, ён абматаў галаву акрываўленым (сваёй крывёй, у яго трапіў асколак) бінтом і рабіў выгляд, што не можа падняць галаву, каб яго не пазналі расейскія сілавікі. Яго дапытвала ГРУ, але яны не пазналі героя Майдану.

Салдат вывезлі на тэрыторыю Расіі, дзе трымалі ў палоне. Іх (усіх, нават параненых) распранулі і кінулі ў халодныя сутарэнні, а раніцай пагрузілі ў КамАЗ, у якім пазачынялі ўсе вокны і паставілі пад пякучым сонцам. Пасля палонных перадалі чачэнцам. «Чачэнцы здзекаваліся з нас, прымушалі здымаць крыжыкі», — апавядае Парасюк.

Затым захопленыя байцы былі перададзеныя ДНР. «Яны нас абражалі, плявалі на нас, праўда, не білі. А калі з’явіліся камеры, дык яны ўжо пачалі цыгарэты даваць, ваду падносіць іржавую», — дзеліцца ўражаннямі Ўладзімір.

Што датычыць расейскіх войскаў, то Парасюк адзначае іх нармальнае стаўленне да палонных: «Тыя салдаты, што нас узялі, нармальна да нас ставіліся. Гэта простыя людзі».

Распавядаючы пра тое, як трапіў у палон, камандзір 4 роты батальёна «Дняпро» прыводзіць цікавую дэталь: «Мы прарываліся з баямі, нас узялі расейскія вайскоўцы. Яны кажуць:

— Мы — апалчэнцы.
— Ну што вы, хлопцы, лухту гоніце. Хто вы такія?
— Вы не ведаеце, хто мы такія?
— Ведаю, расійская армія.
— Што вы тут робіце?
— Што мы тут робім? Гэты вы тут што робіце?
— Што вы робіце ў Растове на палігоне?
— Ты што, дурань? Мы ў Данецкай вобласці!

Яны нават не ведалі, што яны ва Украіне». 

Украінцаў падманулі. Ім нібыта далі калідор для выхаду з акружэння: «Нам сказалі, што дадуць калідор для выхаду. Калона разбілася на дзве часткі. І калі мы праязджалі блокпост расійскай арміі, то пачаўся абстрэл нашай калоны з усіх бакоў. Калі ты не гатовы да бою, едзеш мірна, то пачынаецца паніка, хаос. І ў гэтым хаосе палягло шмат людзей…»

Нягледзячы на цяперашнюю цяжкую сітуацыю на фронце, Парасюк захоўвае аптымістычны настрой: «Я веру, што перамога за намі… І нават веру, што гэтая вайна пакладзе крах Расійскай імперыі. Раз і назаўжды».

Каментары12

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную10

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць