Свет44

Яцанюк і Турчынаў пойдуць на выбары не ад «Бацькаўшчыны», а ад Народнага Фронту

У іх спісе таксама міністр Авакаў і казак Гаўрылюк.

Прэм'ер Украіны Арсень Яцанюк абраны старшынём Палітрады «Народнага Фронту», Аляксандр Турчынаў узначаліў цэнтральны штаб партыі.

Члены палітрады партыі Народны фронт: Арсен Авакаў, Ліля Грыневіч, Вячаслаў Кірыленка, Павел Пятрэнка, Андрэй Парубій, Аляксандр Турчынаў, Арсень Яцанюк, Таццяна Чарнавол.

Членамі ваеннага савета партыі абралі Андрэя Бялецкага, Юрыя Бярозу, камбата «Арцёмаўска» Канстанціна Мацейчанку, а таксама камандзіраў батальёнаў «Залатыя вароты», «Чарнігаў», «Міратворац».

Турчынаў сказаў на з'ездзе, што вайскоўцы і праваахоўнікі не могуць з'яўляцца членамі якой-небудзь партыі. У сувязі з гэтым, паводле яго слоў, і сфармаваны ваенны савет «Народнага фронту».

Дзмітрый Тымчук, Таццяна Чарнавол і «казак» Міхаіл Гаўрылюк пойдуць на выбары ад «Народнага фронту».

Казак Гаўрылюк верагодна пойдзе мажарытарным кандыдатам, калі на з'ездзе яму спадабаецца і ён «не ўбачыць сярод дэлегатаў бандытаў».

Сярод тых, хто прыйшоў на з'езд, таксама — камбат «Дняпра» Юрый Бяроза, камбат «Азова» Андрэй Білецкі, Зоран Шкірак, міністр Юрый Паўленка, Мікалай Княжыцкі, Андрэй Парубій, Вячаслаў Кірыленка, Людміла Дзянісава, Арсень Яцанюк, Аляксандр Турчынаў, Арсен Авакаў, Сяргей Пашынскі, Ксенія Ляпіна.

Раней дэпутат ад «Бацькаўшчыны» Юрый Адарчанка заявіў, што партыя «Народны фронт» будзе сфарміравана на базе палітсілы Вячаслава Кірыленкі «За Украіну!». У той жа час у дзяржаўным рэестры партыя з назвай «Народны фронт» была зарэгістраваная яшчэ ў сакавіку гэтага года.

Каментары4

Цяпер чытаюць

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву11

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

Борыс Джонсан таемна правёў двое сутак на фронце пад Запарожжам21

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі25

Свіслач у Мінску будуць перазапускаць2

«Мяне дзяржава рыхтуе, каб я умер на благо родины»40

Для Вэнса перамовы ў Ісламабадзе могуць стаць ключавым момантам у кар'еры1

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен

«Можа, і мільён зрабіла за ўсё жыццё». 87‑гадовая майстрыха паўстагоддзя катае свечкі1

Сябар Пуціна прыбраў Япрынцава з прэзідыума Міжнароднай федэрацыі самба

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву11

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць