Грамадства1515

У Гомельскім судзе адмовіліся весці па-беларуску працэс па справе аб адлічэнні маладафронтаўца з універсітэта

Суддзя Цэнтральнага раёна Гомеля Вольга Казлова, якая разглядае іск сустаршыні «Маладога фронту» Андрэя Цянюты да рэктарата Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, перанесла суд на 16 верасня з-за таго, што Цянюта запатрабаваў весці працэс па-беларуску або прадставіць перакладчыка.

Сустаршыня «Маладога фронту» абскарджвае ў судзе незаконнае, на яго погляд, адлічэнне з ВНУ. 

У судзе Цянюта адразу заявіў хадайніцтва, каб яго справа вялася на беларускай мове. Суддзя запярэчыла: у краіне дзве дзяржаўныя мовы і справаводства ў судах вядзецца на рускай. Тады маладафронтавец запатрабаваў перакладчыка, бо яго родная мова — беларуская.

Цянюта лічыць сваё адлічэнне з ВНУ палітычна матываваным. «Я падаў скаргу ў суд на свой універсітэт імя Францыска Скарыны, з якога я быў адлічаны за два адміністрацыйныя спагнанні. Яны спасылаюцца на Кодэкс аб адукацыі. Але гэта палітычны пераслед, калі студэнта адлічваюць цалкам палітычна матывавана. Калі б гэта быў нейкі Вася Пупкін, які выпіў лішняга, яго два разы затрымалі, упэўнены, што яму б нічога не зрабілі. Як вядома, у нас у Беларусі права працуе выбарачна. Калі чалавек перашкаджае ўладзе, яго рэпрэсуюць — штрафуюць, садзяць і гэтак далей. Але калі ён лаяльны да ўлады, то могуць толькі пальцам паківаць», — заявіў ён.

Андрэй Цянюта вучыўся на трэцім курсе завочнага факультэта на спецыяльнасці «Правазнаўства». Вучыўся на платнай аснове. Няздадзеных залікаў і экзаменаў не меў. Меў толькі апошнім часам два адміністрацыйныя спагнанні за грамадскую і палітычную дзейнасць. За распаўсюджванне антыалкагольных улётак і нібыта за тое, што брыдкасловіў на пустыннай вуліцы, «чым парушаў парадак і спакой грамадзянаў». Апошняе затрыманне было перад пачаткам чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску, калі актывістаў «зачышчалі» і ў іншых рэгіёнах краіны:

«Гэта, хутчэй за ўсё, замаўляе ўлада ці, магчыма, Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Проста хочуць выціснуць з Беларусі», — мяркуе маладафронтавец.

Кіраўнік рэгіянальнай структуры «Прававая ініцыятыва», юрыст Леанід Судаленка, якога Цянюта ў суд запрасіў як прадстаўніка грамадскасці, кажа, што ні Кодэкс аб адукацыі, ні правілы ўнутранага распарадку ўніверсітэта не ўтрымліваюць патрабавання адлічваць студэнта за адміністрацыйныя парушэнні. «Калі суд дапусціць мяне прадстаўніком грамадскасці, я буду гаварыць пра гэта: няма ва ўніверсітэта падставаў адлічваць Цянюту, спыняць яго вучобу. Тым больш што ён — студэнт-завочнік, навучаецца за свой кошт», — адзначыў ён.

На судзе прысутнічаў і праваабаронца, дацэнт універсітэта імя Францыска Скарыны Віктар Адзіночанка. «Кажу зараз менавіта як выкладчык гэтага ўніверсітэта. Ініцыятыва на адлічэнне Цянюты — гэта не ініцыятыва ўніверсітэта. Ні рэктару, ні дэкану завочнага факультэта гэтае адлічэнне не патрэбнае. Безумоўна, што ўніверсітэт будзе абараняць сваю пазіцыю, але гэта не яго пазіцыя. У нас ёсць жорсткая ўстаноўка, каб студэнтаў, асабліва завочнікаў, якія плацяць за сваю адукацыю, не адлічваць. Толькі калі ён сам напіша заяву», — заявіў Адзіночанка.

Афіцыйны прадстаўнік універсітэта Валерый Нядоступ сваёй пазіцыі ў судзе пакуль не выказваў, бо разгляд справы перанесены. Вядомая толькі пазіцыя Міністэрства адукацыі, куды звяртаўся Цянюта. Першы намеснік міністра Вадзім Богуш адказаў студэнту-завочніку, што адлічаны той правамерна.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага1

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект1

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

Беларусаў запрашаюць абдымацца з незнаёмцамі. Цана пытання — 65 рублёў6

Польшча перакідвае на мяжу з Украінай войскі, танкі і сістэмы Patriot5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага1

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць