Свет22

Еўракамісія прапаноўвае Украіне і Расіі падпісаць часовы газавы кантракт

Еўрапейская камісія прапануе Украіне і Расіі падпісаць часовы газавы кантракт да канчатковага рашэння Стакгольмскага арбітражу, для таго, каб стабільна прайсці зімовы перыяд 2014-2015 гадоў.

Аб гэтым па выніках пасяджэння Савета міністраў Энергетычнай супольнасці ў Кіеве заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі па пытаннях энергетыкі Гюнтэр Этынгер.

«Ідэя заключаецца ў тым, каб знайсці прамежкавае рашэнне (у газавай спрэчцы Украіны і Расіі)… заключыць прамежкавы кантракт на пэўныя аб'ёмы газу, які павінен быць пастаўлены «Газпромам» «Нафтагазу» па прамежкавай цане», — сказаў ён.

Паводле яго словаў, канчатковае ж рашэнне па цане газу для Украіны прыме рашэнне Стакгольмскі арбітраж, куды «Нафтагаз» у чэрвені бягучага года падаў пазоў да «Газпрому».

Таксама Этынгер дадаў, што гэтае часовае рашэнне неабходна для таго, каб стабільна прайсці будучы зімовы перыяд.

Як паведамлялася, у сярэдзіне чэрвеня Нацыянальная акцыянерная кампанія «Нафтагаз Украіны» падала пазоў да расійскага газавага манапаліста «Газпром» у Арбітражны інстытут пры гандлёвай палаце Стакгольма з мэтай, у першую чаргу, устанаўлення справядлівай і рынкавай цаны на газ, які «Газпром» можа пастаўляць ва Украіну. Акрамя перагляду цаны ў заяве «Нафтагаза» ўтрымліваецца патрабаванне да «Газпрому» вярнуць $6 млрд, якія ўкраінская кампанія пераплаціла з 2010 года.

Таксама 16 чэрвеня «Газпром» падаў сустрэчны пазоў да «Нафтагазу» у Стакгольмскі арбітраж з патрабаваннем спагнаць запазычанасць у памеры $4,5 млрд за пастаўлены раней газ.

Перамовы па ўрэгуляванні цэнавай спрэчкі паміж «Газпромам» і «Нафтагазам» пачаліся ў пачатку мая 2014 года ў трохбаковым фармаце — Украіна, Расія і Еўрапейскі Саюз. У ходзе перамоў Расія прапанавала Украіне газ па цане 385 даляраў за тысячу кубаметраў з улікам зніжкі ў 100 дал. Аднак прэм'ер-міністр Украіны Арсень Яцанюк паведаміў, што Украіна адмовілася ад прапановы «Газпрома», паколькі новы кошт будзе ўсталёўвацца расейскім урадам, які можа ў любы момант адмяніць гэтую зніжку. Таксама Яцанюк заявіў, што Украіна настойвае на цане газу ў $268 за тыс. кубаметраў — цане, па якой расейскі газ прадаваўся Украіне на працягу першага квартала 2014 года.

Патрабаванні Украіны таксама заключаюцца ў тым, каб адысці ад традыцыйнага механізму фарміравання Расіяй цаны на газ — шляхам прадастаўлення скідак, за якія Крэмль, як правіла, патрабуе палітычныя саступкі з боку ўкраінскага ўрада. «Нафтагаз» настойвае на выключна рынкавых падыходах «Газпрома» да фармавання цаны на паліва.

Каментары2

Цяпер чытаюць

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?3

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Anthropic дадала вадзяныя знакі ў Claude — распрацоўшчыкі адразу выпусцілі «сціркі»4

Малако без каровы: ізраільскія навукоўцы навучылі расліны вырабляць малочны бялок4

«Белпол» апублікаваў расследаванне пра беларускіх шпіёнаў пад дыппрыкрыццём у Азіі, Афрыцы і Амерыцы. Хто яны? Поўны спіс8

Пастрожылі патрабаванні да арганізатараў паездак дзяцей за мяжу2

У Бабруйску мужчына ўтапіўся ў лужыне3

Прафесійная актрыса з Бабруйска пакінула тэатр і стала дзіцячай медсястрой

Прымітыўны мультфільм пра цяля нечакана стаў хітом у Кітаі4

Мошчы Дзмітрыя Данскога хочуць адправіць на вайну ва Украіне11

Як ідзе рэстаўрацыя галоўнага корпуса БДУ ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?3

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць