Прэм'ер-міністр Аўстраліі Тоні Эбат завіў, што Уладзіміру Пуціну ў ходзе саміту краін «Вялікай дваццаткі», што пройдзе ў Брысбене ў лістападзе, трэба будзе адказаць на складаныя пытанні з нагоды гібелі малазійскага рэйса MH17.
Раней міністр фінансаў Аўстраліі Джо Хокі пацвердзіў, што расійскі прэзідэнт возьме ўдзел у саміце. Па словах Джо Хокі, у Аўстраліі чакаюць сумленнага дыялогу з Пуціным з нагоды таго, што адбылося з «Боінгам» малазійскай авіякампаніі.
У Аўстраліі грамадская думкая схільнае вінаваціць у гібелі «Боінга» прарасійскіх сепаратыстаў, якія адмаўляюць сваё дачыненне да авіякатастрофы.
З 298 пасажыраў на борце самалёта 38 былі грамадзянамі Аўстраліі.
Каментары