Ад рэдакцыі1414

Прапануем падпрацоўкі ў «Нашай Ніве»: мова, здароўе, аўто…

Ёсць тэмы, якія «Наша Ніва» ды іншыя беларускамоўныя СМІ асвятляюць замала, бо так павялося з каланіяльных часоў. Важна, каб на іх па-беларуску пачалі пісаць больш. 

Запрашаем аўтараў, якія могуць рэгулярна пісаць у «Нашу Ніву» на наступныя тэмы:

— беларуская мова: цікавыя выпадкі,

— здароўе,

— аўтамабілі і тэхніка,

— трэнды і моды моладзі (кавярні, адзенне, звычкі, тусоўкі).

(Або іншыя, калі Вы дакажаце, што яны важныя і што можаце крута пра іх пісаць.)

Мы запрашаем аўтараў не ў штат, а для супрацоўніцтва на ганарарнай аснове. Ганарары высокія. Супраца з «Нашай Нівай» гарантуе прафесійны рост, новыя кантакты і далягляды.

Перавагу будзем аддаваць спецыялістам у дадзенай галіне. Але галоўнае не гэта, а ўменне бачыць цікавае, новае ў той ці іншай сферы, лавіць інфармацыйныя нагоды, і ясна, добра пісаць. Мы шукаем не журналістаў-рэпарцёраў, а проста аўтараў, якія адсочваюць дадзеныя тэмы, цікавяцца імі, шмат пра гэта ведаюць.

Прапановы дасылайце на [email protected]. Калі вы ніколі раней не пісалі ў «Нашу Ніву», Вам трэба разам з інфармацыяй пра сябе даслаць мінімум тры кароткія (не больш за 2000 знакаў з прабеламі) нататкі на выбраную Вамі тэматыку. Да іх, пры патрэбе, далучыць ілюстрацыі — зробленыя Вамі або з інтэрнэту. Лісты пазначайце «Падпрацоўка ў «Нашай Ніве».

Нагадваем, што з прычыны вялікага аб'ёму пошты мы не зможам адказаць усім, хто да нас звернецца.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды2

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы затрымалі 11 беларускіх каратыстаў11

Вялікі знос дабраўся да Кальварыйскай. Хутка пачнуць прыбіраць хаты каля «Кароны»3

Вядомая супермадэль выйшла на подыум праз шэсць тыдняў пасля родаў. У сацсетках толькі і размоў пра яе фігуру14

На Гомельшчыне будуюць кацельні, якія будуць працаваць на пелетах5

На полі пад Мядзелам людзі сустрэлі вялікага мядзведзя ВІДЭА8

У Мастах прадалі расіяніну стогадовы асабняк з вялікім паркам4

Беларусь усё больш набывае расійскага малака і вяршкоў7

Дрон, які заляцеў з Польшчы ў Літву і выбухнуў там, быў украінскім3

ЗША зноў не папярэдзілі ўкраінцаў пра расійскія ўдары балістыкай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды2

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць