Свет1010

У амерыканскім Фергюсане зноў пачаліся беспарадкі — паліцэйскі, які страляў у падлетка, прызнаны невінаватым

У горадзе Фергюсан (штат Місуры) пасля таго, як вялікае журы прыняло рашэнне не прыцягваць да суда паліцэйскага, што застрэліў чарнаскурага падлетка, пачаліся сутыкненні пратэстоўцаў з паліцыяй. Пра гэта паведамляе CNN.

Пасля абвяшчэння вердыкту прысяжных некаторыя з тых, хто сабраўся на вуліцах горада сталі плакаць, пачуліся воклічы: «Няма правасуддзя, няма міру!»

Затым агрэсіўна настроеныя пратэстоўцы пачалі кідаць бутэлькі ў супрацоўнікаў праваахоўных органаў, а таксама атакаваць іх аўтамабілі.

Некаторыя паспрабавалі разбіць шыбы ў паліцэйскай машыне і перакуліць яе. Супраць іх быў ужыты слезацечны газ. Прынамсі адзін чалавек пацярпеў — у жанчыны ў натоўпе здарыўся сардэчны прыступ.

Пры гэтым большасць тых, хто сабраўся, выказвае свой пратэст адносна мірна.

Рашэнне пра лёс белага паліцэйскага Дарэна Уілсана, які застрэліў падлетка Майкла Браўна, было вынесена позна ўвечары 24 лістапада. На думку прысяжных, якім трэба было вырашыць пытанне аб выдаванні падазраванага суду, падстаў для такога рашэння няма.

Сям'я Браўна заявіла, што «глыбока расчараваная» рашэннем журы. Пры гэтым сваякі заклікалі захоўваць мірны характар пратэсту і выступаць за тое, каб кожны супрацоўнік паліцыі быў абавязаны насіць на сабе відэарэгістратар.

Барак Абама заклікаў паважаць рашэнне суда і ўстрымацца ад беспарадкаў.

У Фергюсане чутныя аўтаматныя чэргі

Паліцыя Сэнт-Луіса паведаміла пра тое, што ў адным з раёнаў горада Фергюсана, дзе працягваюцца беспарадкі, чутная інтэнсіўная стральба з аўтаматычнай зброі. Пакуль невядома, хто менавіта пачаў стральбу.

***

Забойства 18-гадовага Браўна адбылося 9 жніўня. Частка сведак сцвярджала, што паміж паліцыянтам і юнаком адбылася спрэчка. Уілсан стаў страляць у Браўна і не спыняў, нягледзячы на тое, што той падняў рукі. Па версіі паліцыі, Браўн сам напаў на Уілсана, што пацверджана паказаннямі іншых сведак. Пасля інцыдэнту ў Фергюсане ўспыхнулі беспарадкі, якія працягваліся некалькі тыдняў.

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова1

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова

Усе навіны →
Усе навіны

Упаў з лесвіцы і разбіўся насмерць расійскі тэлевядучы Сяргей Саседаў29

«Настойліва рэкамендавалі» не хаваць яе на радзіме». Муж Святланы Курс расказаў новыя падрабязнасці пра яе пахаванне 7

Вялікабрытанія пераглядзіць пагадненне з Маўрыкіем аб перадачы архіпелага Чагас3

У ААН 50 краін і ЕС заклікалі Расію да прыпынення агню. ЗША не далучыліся, Расія адмахнулася29

Заснаваны беларусамі стартап купіў музычную платформу

На таргах прадалі закінуты санаторый пад Ракавам

Ад заўтра ў Мінску пачнуць уключаць ацяпленне4

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?23

У Нясвіжскім замку прадаюць сувенір за $2,8 тысячы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова1

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць