92-гадовы «Саруман» Крыстафер Лі запісаў пякельныя калядныя песні ВІДЭА
Верагодна, найстарэйшы музыка, які грае метал, 92-гадовы Крыстафер Лі выдаў самотнік «Darkest Carols, Faithful Sing» з каверам на вядомую калядную песню «Hark the Herald Angels Sing».

Крыстафер Лі. Фота з сайта musicfeeds.com.au
Крыстафер Лі запісвае і выдае цяжкую музыку на ўласным лэйбле Charlemagne Productions.
Гэта трэці запар калядны метал ад Лі: у 2012 годзе на Каляды ён выдаў песні «The Little Drummer Boy» і «Silent Night», а ў 2013 годзе — «Jingle Hell» і «My Way».
Урыўкі з усіх калядных песень Крыстафера Лі:
Крыстафер Лі вядомы найперш як актор. Ён выконваў ролі Сарумана ва «Уладары Пярсцёнкаў» і «Хобіце» ды графа Дуку ў «Зорных Войнах», Шэрлака Холмса, графа Дракулы, Распуціна ды ворага Джэймса Бонда ў «Чалавеку з залатым пісталетам».
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Каментары