Грамадства1616

Айцец Аляксандр Шрамко: «У самакіраванасці БПЦ зацікаўлены не толькі мітрапаліт Павел, але кіраўніцтва Беларусі»

Вынікі епархіяльнага сходу Беларускай праваслаўнай царквы, а таксама прапанову аб самакіраванасці БПЦ мы абмеркавалі са святаром Аляксандрам Шрамко.

«Наша Ніва»: Чаму на епархіяльным сходзе ўзнікла пытанне аб самакіраванасці БПЦ?

Аляксандр Шрамко: Сам мітрапаліт Павел сказаў, што Беларуская праваслаўная царква па значнасці ідзе адразу пасля Рускай праваслаўнай царквы, маецца на ўвазе тая, што на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, і Украінскай царквы.

А атрымалася ж так, што сваю самастойнасць маюць Эстонская праваслаўная царква, у якой толькі два епіскапы, латвійская, малдаўская. Выходзіць пэўная дыспрапорцыя. Статус царквы не супадае яе значэнню.

«НН»: Дык а што азначае на справе гэтая самакіраванасць БПЦ?

АШ:

Найперш гэтае пытанне ўздымалася, калі ў Беларусі з’явіўся сам мітрапаліт Павел. Сама БПЦ зможа выбіраць свайго кіраўніка, мітрапаліта, а не Маскоўскі Сінод яго будзе прызначаць. Ну і вырашаць частку ўнутраных пытанняў самастойна. Не ўсе, канечне. Цяпер жа такая сітуацыя, што нават рашэнні, якія прымае Беларускі Сінод, ён не мае права іх публікаваць, пакуль Сінод у Маскве іх не зацвердзяць. Нават свайго незалежнага ад Масквы голаса Сінод не мае.

Так склалася гістарычна, што ёсць розныя ступені царкоўнай самакіраванасці ўнутры РПЦ. Самы незалежны статус мае Украінская царква, ён нават шырэйшы за аўтаномію. Потым ідуць цэрвы Эстоніі, Латвіі, Малдовы. У Літве, дарэчы, царква залежная ад Масквы, епіскапа ім ставіць Масква. Пасля ідзе экзархат, як у Беларусі. А ўжо потым мітрапалітавыя акругі – гэта ў Казахстане і Сярэдняй Азіі. Беларускі Экзархат утварыўся 25 гадоў таму, яшчэ за гадамі СССР. І за гады беларускай самастойнасці справа аб незалежнасці БПЦ не прасунулася ні на крок. Мабыць, наступіў такі момант, калі трэба неяк ісці наперад. Усё ж мы незалежная дзяржава.

«НН»: Святары і епіскапы ўспрынялі ініцыятыву мітрапаліта Паўла з энтузіязмам?

АШ: Як толькі Павел узгадаў гэта, то пачуліся апладысменты. Відаць, такія настроі даўно жывуць у сэрцах людзей. Гэта не таму, што мы супраць Масквы, супраць РПЦ, БПЦ будзе заставацца пад амафорам РПЦ.

«НН»: Масква пагодзіцца на такую самакіраванасць?

АШ:

Ніхто не ведае. Нават мітрапаліт Павел казаў, што не ведае, якое рашэнне будзе прынятае ў Маскве. Зараз ідуць такія перамены, што мы не ведаем, што будзе заўтра, ці што было ўчора. Я думаю, што будуць пэўныя складанасці. У патрыярха Кірыла ёсць тэндэнцыя большай цэнтралізацыі. Але можа ў гэтым выпадку ён зразумее, што самакіраванасць БПЦ будзе лепш.

«НН»: Вы думаеце гэтая ініцыятыва ішла персанальна ад мітрапаліта Паўла, ці ёсць іншыя лабісты самакіраванасці БПЦ?

АШ:

Не толькі Павел у гэтым зацікаўлены, але і кіраўніцтва Беларусі. Павел сказаў, што такое жаданне жыве ў святароў, міран і дзяржаўных структурах. Можа, і сам, канечне, Павел за самакіраванасць, але гэта далёка не толькі яго ідэя.

«НН»: Вы пісалі ў фэйсбуку, што на епархіяльным сходзе падымалася пытанне выкарыстанне ў царкве ў беларускай мовы.

АШ: Пыталіся ў мітрапаліта, ці можна служыць па-беларуску. Павел адказаў, што, канечне, можна, але пры гэтым трэба імкнуцца нікога не пакрыўдзіць, каб у людзей была магчымасць прысутначаць і на службе на царкоўнаславянскай мове. Каб адны другім не перашкаджалі. Каб у адным прыходзе была магчымасць службы і па-беларуску, і на царкоўнаславянскай. Ён казаў, што ў нядзелю ёсць рання і позняя служба. Дык мітрапаліт прапаноўваў раннюю на беларускай мове, а познюю – на царкоўнаславянскай, ці наадварот.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах46

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

Пінчук купіў ноўтбук, але карыстацца ім не змог. Узнікла нечаканая праблема2

Вось як штучны інтэлект можа знішчыць чалавецтва16

У Смалявічах будуюць незвычайны шматфункцыянальны комплекс Smala. Мае выглядаць як у Нідэрландах5

Самы атрутны хамяк на Зямлі можа забіць нават слана. У чым таямніца?2

Іспанія будзе раздаваць грамадзянства жыхарам сваёй былой афрыканскай калоніі30

Расіі не ўдалася спроба ўпершыню за 8 гадоў запусціць гіпергукавую ракету «Авангард»2

У гонар Тэйлар Свіфт назвалі новы від аўстралійскіх клапоў6

«Мы ведалі, што ён спартсмен». Суседка забітай цяжарнай жанчыны расказала падрабязнасці пра яе28

Пад Гроднам знайшлі баравік, які прэтэндуе на рэкорд гэтага сезону ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах46

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць